WWW.LIB.KNIGI-X.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Электронные материалы
 

Pages:     | 1 | 2 || 4 | 5 |   ...   | 7 |

«БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ІНСТЫТУТ ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА І АРХІЎНАЙ СПРАВЫ АРХЕАГРАФІЧНАЯ КАМІСІЯ КАМІТЭТА ПА АРХІВАХ І СПРАВАВОДСТВУ ПРЫ САВЕЦ Е МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Р. П. Платонаў СТАРОНКІ ...»

-- [ Страница 3 ] --

Аналагічная ацэнка была выказана і ў Палітычнай справаздачы ЦК Х з’езду КП(б)Б. У адпаведнасці з гэтай справаздачай, КП(б)Б пачала «ўшчыльную» падыходзіць да практычнага вырашэння нацыянальнага пытання ў БССР з 1921 г. Адначасова, аднак, прызнавалася, што нацыянальныя праблемы да 1923 г. «вялікага месца ў палітычнай рабоце яшчэ не займалі». «Бударажачым фактарам» у той час была пастаноўка камуністамі-беларусамі перад кіруючымі партыйнымі органамі пытанняў аб стварэнні ў КП(б)Б «беларускіх секцый» (1919) і аб важнасці з улікам унутранага і міжнароднага становішча ператварэння ССРБ ва «ўзорную савецкую рэспубліку» (1921).

Апошняя ідэя сфармулявана ад імя 32 беларусаў-камуністаў («Заява 32-х») у дакладной запісцы ў ЦК РКП(б) на імя У.І.Леніна (14 студзеня 1921 г.) і дакладзе ў ЦБ КП(б)Б (1 лютага 1921 г.), пра якія размова ўжо ішла. Падкрэслім яшчэ раз, што значная частка даклада прысвячалася нацыянальна-культурным пытанням: развіццю нацыянальнай асветы, школы, кнігавыдання, пашырэнню ўжывання беларускай мовы. У прыватнасці, прапанавалася партыйную агітацыю і прапаганду сярод працоўных рэспублікі перавесці на родную мову122.

У дакладах У.М.Ігнатоўскага на ліпеньскай (1924) сесіі ЦВК БССР, А.І.Крыніцкага на Х з’ездзе КП(б)Б (1927) адзначалася вялікае значэнне для канцэптуальнага фарміравання палітыкі беларусізацыі даклада Старшыні ЦВК БССР і адначасова Старшыні СНК БССР, члена бюро ЦБ КП(б)Б А.Р.Чарвякова «Нацыянальныя моманты ў дзяржаўным і партыйным будаўніцтве» і яго абмеркавання на VII з’ездзе КП(б)Б (XII канферэнцыя КП(б)Б; 20-26 сакавіка 1923 г.). Гэта 121 НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 277. Л. 48- 59.



122 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. С. 426.

было першае шырокае абмеркаванне прынцыпаў беларусізацыі як важнейшага праяўлення нацыянальнай палітыкі, якія ў далейшым удакладняліся, канкрэтызаваліся і дапаўняліся.

У дыскусіі, як паказвае стэнаграма пасяджэння, сутыкнуліся два пункты гледжання на нацыянальнае пытанне ў цэлым, на праблемы беларускай культуры, беларускай мовы дзвюх частак КП(б)Б, якія можна пазначыць як звышінтэрнацыяналісцкую і нацыянальна-арыентаваную. Першая, па сутнасці, змазвала значэнне нацыянальнага пытання, афіцыйна нібы прызнавала яго існаванне, а на справе не заўважала, захапляючыся звышінтэрнацыяналісцкімі ідэямі, блізкімі да трацкісцкіх. Беларуская культура, мова ў разуменні гэтай часткі з’яўлялася пабочным прадуктам грамадскага жыцця, з якім наўрад ці варта лічыцца. Другая частка падыходзіла да нацыянальнага пытання як маючага самадастатковае значэнне, бачыла задачу ў тым, каб, выкарыстоўваючы перавагі Савецкай улады, дабіцца хутчэйшага нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры, мовы, разумна спалучаючы ў практычнай працы нацыянальнае і інтэрнацыянальнае. Перамогу атрымаў гэты падыход. Ён быў замацаваны рэзалюцыяй «Па нацыянальным пытанні», прынятай па тэзісах, якія зачытаў А.Р.Чарвякоў.

Галоўнымі былі палажэнні:

• Канчатковае вызначэнне тэрыторыі Беларусі шляхам уключэння ў яе склад родных ёй суседніх раёнаў, для чаго патрэбны перагляд і перагрупоўка існуючых адміністрацыйна-гаспадарчых дзяленняў у адпаведнасці з іх натуральна-гістарычнымі, эканамічнымі, вытворча-дынамічнымі і культурна-нацыянальнымі асаблівасцямі.

• Забеспячэнне большай дэцэнтралізацыі кіравання галінамі прамысловасці мясцовага значэння.

• Уцягненне шырокіх пластоў насельніцтва рэспублікі ў актыўнае нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва.





• Развіццё школы, прэсы, тэатра, клубаў і іншых культурнаасветных устаноў на роднай мове (беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай), прыняўшы ўсе патрэбныя меры для наладжвання працы на беларускай мове, стварэння нармальных умоў для развіцця беларускай культуры.

• Барацьба з ухіламі ў нацыянальнай палітыцы і шкоднымі ўплывамі ў міжнацыянальных адносінах.

• Кіраўніцтва беларускай працай павінна ажыццяўляцца Камуністычнай партыяй як у цэнтры, так і на месцах123.

Беларусізацыя стала дзецішчам нацыянальна-арыентаванай часткі КП(б)Б, якая ў 1920-я гады выступала своеасаблівым рухавіком 123 Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. С.

95.

вырашэння ў рэспубліцы нацыянальнага пытання. Сярод яе прадстаўнікоў было нямала партыйных і дзяржаўных дзеячаў, што прыйшлі ў КП(б)Б з Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА), часткова з Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Вакол камуністаўбеларусаў гуртаваліся маладыя камуністы, якія ў савецкі час атрымалі адукацыю і выхаванне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, тэхнікумах, на курсах беларусазнаўства, у літаратурна-творчых аб’яднаннях.

І ўсё ж стымулюючая роля належала пастановам ЦК РКП(б), а таксама патрабаванням і рэкамендацыям нарад, якія праводзіліся ЦК РКП(б) з адказнымі работнікамі нацыянальных рэспублік і абласцей па нацыянальных пытаннях. Беларусізацыя не была ўнікальнай з’явай, уласцівай толькі БССР. Такая ж палітыка праводзілася ва ўсіх нацыянальных рэспубліках і рэгіёнах СССР з улікам іх асаблівасцей (украінізацыя, татарызацыя і г. д.) У Беларусі, напрыклад, адразу ж пасля Х з’езда РКП(б) (сакавік 1921 г.), які прыняў рэзалюцыю «Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным пытанні», у кастрычніку-лістападзе 1921 г. па ініцыятыве ЦБ КП(б)Б з мэтай узгодненасці гэтай рэзалюцыі з мясцовымі ўмовамі прайшлі дыскусійныя сходы адказных работнікаў Мінскай партыйнай арганізацыі. У выніку былі распрацаваны тэзісы пад агульнай назвай «Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя», зацверджаныя затым ЦБ КП(б)Б і апублікаваныя ў снежні 1921 г. у друку. У тэзісах аб’ектыўна асвятляліся нацыянальныя аспекты гістарычнага мінулага Беларусі, раскрываліся прычыны адставання яе ў эканамічным, сацыяльнапалітычным развіцці, паказваліся формы нацыянальна-культурнага прыгнёту, працэсы працяглай паланізацыі і русіфікацыі насельніцтва.

Перад партыяй ставілася задача ва ўмовах, створаных пралетарскай рэвалюцыяй, ісці ў працоўныя гушчы беларускага народа з камуністычна-асветнай працай на яго роднай мове, пераадольваючы ўхілы як у бок імперыялістычнай вялікадзяржаўнасці, велікарускага шавінізму, так і ў бок буржуазна-дэмакратычнага нацыяналізму.

Першы ўхіл прызнаваўся асабліва шкодным і небяспечным124.

Значным афіцыйным дакументам, у якім пытанні беларусізацыі атрымалі шырокае адлюстраванне, стала «Платформа па нацыянальным пытанні», прынятая на пашыраным пасяджэнні ЦБ КП(б)Б у ліпені 1923 г. Складальнікі платформы, распрацаванай у выкананне рэзалюцыі ХІІ з’езда РКП(б) (красавік 1923 г.) па нацыянальным пытанні, улічвалі асаблівасці тагачаснага стану Беларусі: слабасць прамысловага развіцця; сацыяльны склад 124 Пастановы і рэзалюцыі ЦК ВКП(б) і КП(б)Б па нацыянальным пытанні. Мн., 1926. С. 84-88.

насельніцтва — пераважна сялянскае; неакрэсленасць нацыянальных формаў культуры ў сувязі з паланізатарскай і русіфікатарскай палітыкай; шматнацыянальны склад насельніцтва і яго спецыфічнае рассяленне — беларусы жылі ў асноўным у сельскіх населеных пунктах, яўрэі — у гарадах, дзе складалі 40-50% іх жыхароў, рускія — пераважна ў гарадах, астатнія — у гарадах і вёсках; асаблівасці моўнай сітуацыі — рускамоўны горад і беларускамоўная вёска;

незавершанасць працэсу кансалідацыі беларусаў у сучасную нацыю.

Паводле перапісу насельніцтва 1926 г., у рэспубліцы пражывала 80,6% беларусаў, 8,2% яўрэяў, 7,7% рускіх, 2% палякаў, 1,3% латышоў, літоўцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

У «Платформе» з улікам становішча, якое склалася ў пачатку 1920-х гадоў у рэспубліцы, намячалася вырашыць шэраг задач як перадумоў разгортвання беларусізацыі. Першай называлася правядзенне пад кантролем ЦБ КП(б)Б чысткі дзяржаўных і партыйных устаноў ад нацыяналістычных элементаў (рускіх, а таксама нярускіх і іншых нацыяналістаў). Дадзенае палажэнне паўтарала аналагічны запіс у «Практычных мерапрыемствах па правядзенні ў жыццё рэзалюцыі ХІІ з’езда партыі па нацыянальным пытанні», якія зацвердзіла нарада ЦК РКП(б) з адказнымі работнікамі нацыянальных рэспублік і абласцей (8-12 чэрвеня 1923 г.). Аднак пасля фармальнага, амаль даслоўнага паўтарэння гэтай фармулёўкі, у «Платформе» паказвалася, што ў Беларусі барацьба за Cавецкую ўладу, шматгадовае рэвалюцыйнае змаганне зблізілі і з’ядналі ў дружалюбнае сумеснае жыццё, замацаванае інтэрнацыянальнымі вузамі, яўрэйскіх, рускіх, польскіх, беларускіх працоўных, з прычыны чаго правядзенне чысткі ў БССР не з’яўляецца актуальным пытаннем.

Другая задача — арганізацыя сістэматычнай і няўхільнай працы па нацыяналізацыі дзяржаўных і партыйных устаноў. Пад ёй меўся на ўвазе паступовы перавод іх у справаводстве на мясцовыя мовы.

Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская. Грамадзяне рэспублікі мелі права звяртацца вусна і пісьмова ў органы дзяржаўнай улады на ўсіх чатырох мовах і атрымліваць адказ на мове свайго звароту. Адказныя кіраўнікі і супрацоўнікі дзяржаўных устаноў абавязваліся вывучыць дзяржаўныя мясцовыя мовы. Дзяржаўныя мовы, перш за ўсё беларуская, падлягалі ўвядзенню ў справаводства ў першую чаргу ў наркаматах асветы, земляробства, міліцыі, у судовых інстанцыях, на пошце і тэлеграфе (спачатку ў паветах і валасцях). Ва ўсіх без выключэння школах беларуская мова ўводзілася як абавязковая.

У якасці актуальнай задачы ставілася прыцягненне лаяльных элементаў мясцовай інтэлігенцыі на працу ў савецкія ўстановы, школы, установы культуры пры адначасовай падрыхтоўцы для яе кадраў савецкіх і партыйных работнікаў. Як канкрэтныя меры ў гэтым накірунку патрабавалася больш шырока весці падрыхтоўку і перападрыхтоўку настаўнікаў для беларускіх, яўрэйскіх і польскіх школ, павялічваць прыём беларускай сялянскай моладзі на педагагічны факультэт універсітэта, у агульнаадукацыйныя сямігодкі, прафесійна-тэхнічныя школы і рабтэхнікумы, у сельскагаспадарчыя тэхнікумы і на рабфакі. «Платформа» намячала паступова ўвесці беларускую мову як асноўную мову выкладання ва ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы і ўстановы прафесійнай адукацыі.

Адзначалася патрэба ў наладжванні пераважна на беларускай мове выдавецкай дзейнасці, паляпшэння працы газеты «Савецкая Беларусь», часопісаў «Полымя», «Маладняк» і іншых выданняў.

Пералічваліся таксама практычныя меры па арганізацыі нацыянальных вайсковых злучэнняў, увядзенні ў ваенныя школы, ваенкаматы беларускай мовы, пераходу на яе ваеннага камандавання. Асобны раздзел прысвячаўся пераводу на беларускую мову партыйнай работы, выданню на ёй папулярнай марксісцкай літаратуры, арганізацыі сеткі добра пастаўленага партыйнага перыядычнага друку125.

Такім чынам, у «Платформе» ўпершыню рабілася спроба вызначыць у межах распачатай беларусізацыі комплекс узаемазвязаных мер па развіцці беларускай мовы і пашырэнні сферы яе ўжывання, павышэнні культурнага ўзроўню насельніцтва, фарміраванні кадраў з мясцовага насельніцтва, прыстасаванні да мясцовых моўных і іншых асаблівасцей вайсковых фарміраванняў.

Устанаўліваліся канкрэтныя тэрміны правядзення ў жыццё распрацаваных мерапрыемстваў. Многія з іх, аднак, у далейшым аказаліся недастаткова прадуманымі, і іх давялося карэкціраваць і ўдакладняць.

Такія ўдакладненні і канкрэтызацыя былі праведзены праз год на ліпеньскім (1924) пленуме ЦК КП(б)Б. Пленум зацвердзіў рэзалюцыю «Аб практычных мерапрыемствах агульнага характару па правядзенні нацыянальнай палітыкі». У рэзалюцыі зноў канстатавалася раўнапраў’е беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моваў. Пры гэтым з улікам значнай перавагі ў БССР беларускага насельніцтва беларуская мова выбіралася як пераважная ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Мовай зносін дзяржаўных органаў БССР з органамі СССР і саюзных рэспублік прымалася руская мова. У раздзеле «Справаводства» ўстанаўліваліся больш рэальныя тэрміны пераходу на беларускую мову ЦВК, СНК БССР, наркаматаў, прафесійных саюзаў.

У раздзеле «Аб супрацоўніках дзяржаўных устаноў» для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізацый і 125 Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии. Ч. 1. 1918-1928. С. 96-102.

ўстаноў указвалася на абавязковасць ведання імі беларускай і рускай моваў, а для некаторых катэгорый — дастаткова яўрэйскай ці польскай. Пасля сканчэння намечаных тэрмінаў супрацоўнікі, якія мовамі не авалодалі, не павінны былі прымацца на службу ва ўстановы і арганізацыі БССР. Для дзяржаўных служачых наладжваліся курсы па вывучэнні беларускай мовы. Рэзалюцыя вызначала практычныя мерапрыемствы па правядзенні нацыянальнай палітыкі Народным камісарыятам асветы БССР: у галіне сацыяльнага выхавання, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-выхаваўчай працы і выдавецкай справы126.

Пастанова 2-й сесіі ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі» ад 15 ліпеня 1924 г., з якой многія даследчыкі звязваюць пачатак у рэспубліцы масавай беларусізацыі на дзяржаўным узроўні, прымалася да выканання папярэдніх ёй рашэнняў ліпеньскага пленума ЦК КП(б)Б (пленум працаваў 6-9 ліпеня 1924 г.).

Студзеньскі (1925) пленум ЦК КП(б)Б сутнасць разгорнутага працэсу вызначыў формулай: «Лозунг, які КП(б)Б павінна прыняць у культурнай працы, — гэта лозунг беларусізацыі». Абгрунтоўваючы яго, рэзалюцыя пленума «Чарговыя задачы КП(б)Б у нацыянальнай палітыцы» акцэнтавала ўвагу на значным адставанні росту беларускай нацыянальнай культуры (мова, літаратура, школа, удзел беларусаў у палітычным, культурным, гаспадарчым жыцці) у параўнанні з культурай яўрэйскай, рускай, польскай нацыянальнасцей.

Таму, як адзначалася ў гэтым дакуменце, пры абавязковасці з боку ўрада і партыі забяспечваць развіццё культуры кожнай з іх, пры прызнанні дзяржаўнымі мовамі чатырох «справа развіцця мовы, літаратуры, школы, усёй культуры на беларускай мове прызнаецца першай і асноўнай справай». Найбольш буйны раздзел рэзалюцыі быў названы «Культурнае адраджэнне Беларусі». У ім фармуляваліся такія задачы, пастаўленыя ў парадак дня беларусізацыяй, як удасканаленне «папулярнай беларускай мовы, найбольш блізкай да вёскі», распрацоўка палітычнай, навуковай, юрыдычнай тэрміналогіі, прыярытэтнае выданне на беларускай мове кніг, у першую чаргу вучэбнай літаратуры. Вялікае значэнне надавалася беларусізацыі пазашкольных устаноў і культурна-асветнай працы. Пленум патрабаваў шырэй прыцягваць да будаўніцтва беларускай культуры камуністаў-небеларусаў, якія вывучылі беларускую мову і ведаюць асаблівасці краю, дзе працуюць. Вызначаліся напрамкі працы сярод яўрэйскага, польскага, латышскага насельніцтва. Асобна разглядаліся праблемы беларусізацыі ў дзяржаўным апараце, грамадскіх арганізацыях, часцях Чырвонай Арміі, дыслацыраваных у БССР.

126 Там жа. С. 115- 121.

Для павышэння ролі Камісіі па нацыянальнай палітыцы пры ЦВК БССР у ажыццяўленні кантролю за выкананнем прынятых рашэнняў ёй надаваўся статус пастаянна дзеючага і рэгулярна працуючага ўрадавага органа127.

Пасля студзеньскага (1925) пленума ЦК КП(б)Б раздзелы беларусізацыі аб рабоце сярод нацыянальных меншасцей, якія жылі на тэрыторыі рэспублікі, нацыянальных момантах у дзяржаўнай і партыйнай рабоце, кадравай нацыянальнай палітыцы сталі ўключацца ва ўсе колькі-небудзь значныя рашэнні партыйных і дзяржаўных органаў. Ажыццяўленню беларусізацыі і яе праблемам прысвячаліся прамовы вядомых партыйных і дзяржаўных дзеячаў. У адным толькі 1926 г. былі прыняты пастановы аб вылучэнні ў партыйныя, савецкія, прафесійныя і іншыя органы работнікаў з мясцовага карэннага насельніцтва, аб праверцы выканання мерапрыемстваў па беларусізацыі дзяржаўных устаноў рэспублікі, аб пераводзе ў 1927 г. газеты «Звязда» і акруговых газет на беларускую мову, аб беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў, камуністычнага універсітэта, 2-й Беларускай дывізіі, аб рабоце сярод нацыянальных меншасцей па дакладах нацыянальных бюро пры ЦК КП(б)Б, дзейнасці нацыянальных саветаў і інш. У сваёй сукупнасці прынятыя дакументы прыдалі беларусізацыі канцэптуальны характар, акрэслілі яе дакладныя мэты, чарговыя задачы, накірункі, формы, вывелі беларусізацыю як палітыку на дзяржаўны ўзровень.

У той жа час правядзенне беларусізацыі стрымлівалася пастаяннай бояззю кіраўніцтва КП(б)Б магчымасці ўзнікнення ў яе ходзе розных нацыяналістычных ухілаў. Перад партыйнымі арганізацыямі ставілася задача забеспячэння бальшавіцкай лініі ў вырашэнні нацыянальнага пытання і правядзенні беларусізацыі, узмацнення барацьбы супраць праяўленняў чужой ідэалогіі.

Найбольш небяспечным ухілам у сярэдзіне 1920-х гадоў лічылася недастатковая ўвага да практычнага вырашэння нацыянальных пытанняў, аднясенне іх да разраду другарадных, ігнараванне нацыянальнай псіхалогіі. Канкрэтныя праяўленні яго бачыліся ў пагардлівых адносінах да беларускай мовы («штучнасць мовы»), беларускай культуры («слабая» ў параўнанні з іншымі культурамі), недаацэнцы нацыянальных момантаў у савецкім, партыйным, культурным будаўніцтве, задач па вылучэнні і выхаванні работнікаў мясцовага паходжання. Такія з’явы кваліфікаваліся як прыкрытая форма вялікадзяржаўнага шавінізму.

Як скрытае, так і адкрытае супраціўленне беларусізацыі мела месца, напрыклад, у Полацкай акрузе з боку часткі русіфікаваных настаўнікаў старой школы, сярод мінскай прафесуры, у раёнах 127 Там жа. С. 159- 168.

Гомельскай і Рэчыцкай акруг пасля іх вяртання ў склад БССР з РСФСР, у пластах яўрэйскіх рабочых, некаторых сельскіх населеных пунктах. У маі 1926 г. бюро ЦК КП(б)Б на адным з пасяджэнняў спецыяльна разглядала заяву полацкіх грамадзян у ЦВК СССР і пасланы ў Маскву артыкул «Варожасць з-за мовы» за подпісам «Беларус». У іх выказваўся пратэст супраць, як сцвярджалася ў заяве і лісце, «насільнай беларусізацыі», навязвання насельніцтву, якое прывыкла да рускай мовы і літаратуры, «штучна створанай у перайманне польскай тэрміналогіі мовы». У выніку, як даводзілі аўтары заявы і ліста, абвастрыліся адносіны насельніцтва з органамі мясцовай улады, ажывіўся беларускі шавінізм. Імі наогул выказвалася сумненне ў існаванні самастойнай беларускай мовы і беларускай культуры. Па даручэнні бюро ЦК КП(б)Б заява і артыкул былі апублікаваны ў газетах «Звязда» і «Савецкая Беларусь» адначасова з вялікім матэрыялам-каментарыем да іх пад назвай «Ці мае беларускі народ сваю мову і сваю культуру?» Газеты змясцілі таксама выступленні шэрагу вядомых вучоных, пісьменнікаў, журналістаў з крытыкай вывадаў заявы і ліста з Полацкай акругі, рэзалюцыі сходаў настаўніцкіх калектываў, у якіх асуджаліся пратэсты супраць беларусізацыі128.

Другая небяспека, на якую звярталася ўвага партыйных і дзяржаўных органаў, — меўшыя месца захапленні «нацыянальнай культурай наогул» на шкоду «класавай пастаноўцы пытання і камуністычна-пралетарскаму зместу нацыянальнай культуры».

Сцвярджалася, што растучыя на гэтай глебе беларускі нацыяналізм, яўрэйскі нацыяналізм, настроі адасаблення польскага насельніцтва могуць ад нацыяналістычнай інтэлігенцыі, якая змешвае «інтарэсы працоўных дадзенай нацыі» з так званымі «агульнанацыянальнымі інтарэсамі гэтай жа нацыі, але ўжо ўсёй», прасачыцца ў Камуністычную партыю ў выглядзе тых ці іншых нацыянальных ухілаў.

У рэзалюцыі кастрычніцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б «Аб нацыянальнай палітыцы ў БССР» яшчэ адзначалася, што ўхілы як да вялікадзяржаўнага шавінізму, так і да мясцовага нацыяналізму ў партыйным асяроддзі «ў значнай меры аслаблены і згубілі сваю вастрыню». Таму патрабавалася весці барацьбу з пасіўнымі і фармальнымі адносінамі да правядзення нацыянальнай палітыкі і асабліва да беларусізацыі129. Паступова, аднак, усё больш і больш небяспечным сталі лічыць «наступальны беларускі нацыяналізм» і барацьбу з ім вылучаць на першы план.

Як паказваюць архіўныя крыніцы, можна лічыць, што першы этап беларусiзацыi ахопліваў 1924-1927 гг., калі былі прыняты і 128 «Скарыніч». Мн., 1997. С. 182- 202.

129 Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии. Ч. 1. С. 250-251.

пачалі актыўна праводзіцца ў жыццё асноўныя партыйныя і дзяржаўныя рашэнні. Да пачатку 1928 г. у правядзенні беларусізацыі былі дасягнуты адносна значныя вынікі, асабліва калі іх ацэньваць з колькаснага боку. Яны падведзены ў брашуры «Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР. Ч. І. Беларусізацыя», выдадзенай у 1928 г.

Так, на беларускую мову выкладання перайшло да 80% агульнаадукацыйных школ. У цэлым жа навучанне вялося на васьмі нацыянальных мовах. Тысячы настаўнікаў закончылі паўтарамесячныя курсы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі па беларускай мове. Беларуская мова стала асноўнай мовай выкладання ў сельскагаспадарчых, педагагічных тэхнікумах, частцы прафтэхвучылішчаў, рабфакаў, вячэрніх школ для дарослых, у школах рабочай і сялянскай моладзі. Паслядоўна праводзіўся перавод на беларускую мову лекцыйных курсаў і семінараў у вышэйшых навучальных установах, у першую чаргу на педагагічных і іншых факультэтах Белдзяржуніверсітэта. Беларусізаваліся Камуністычны універсітэт, савецка-партыйныя школы, сістэма партыйнапалітычнай вучобы. На беларускай мове вывучаліся гісторыя, эканоміка, літаратура, геаграфія Беларусі.

У 1928 г., паводле справаздачных даных, у цэнтральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80% служачых супраць 20% у 1925 г., на акруговым і раённым узроўні — адпаведна 70% і 36%.

Намецілася планавасць пераводу на беларускую мову справаводства ў кіраўніцкіх структурах. Сярод іх работнікаў павялічыўся лік беларусаў. У адміністрацыйных органах на пачатак 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3%, гаспадарчых — 30,8, судовых — 26,3, зямельных — 59,5%. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб’яднаная беларуская школа камандзіраў. Укамплектаванасць іх беларусамі ў 1927 г. складала 70%. У іншых вайсковых часцях было арганізавана вывучэнне беларускай мовы, гісторыі рэспублікі, асаблівасцей быту яе насельніцтва.

З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы ў 1927 г., 3 выходзілі на беларускай мове, 4 — на рускай, па 2 — на яўрэйскай і польскай мовах; з 11 часопісаў на беларускай мове выдаваліся 4, рускай — 3, на беларускай і рускай — 2 і яўрэйскай мове — 2. У акруговых газетах частка матэрыялаў друкавалася на рускай, частка на беларускай мовах. На беларускую мову выдання з сярэдзіны 1927 г. перайшла газета «Звязда», якая з’яўлялася цэнтральным партыйным органам. На ёй выходзіў партыйны тэарэтычны і палітычны часопіс «Бальшавік Беларусі».

Нягледзячы на характэрную для 1920-х гадоў тэхнічную адсталасць друкарскага абсталявання, зношанасць машын і хранічны недахоп фінансавых сродкаў, павялічвала з году ў год выданне беларускіх кніг, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва.

Я.Купала пераклаў на беларускую мову «Інтэрнацыянал», а песня «Ад веку мы спалі» была абвешчана беларускай «Марсельезай».

Прымаліся захады па беларусізацыі рэлігійнага жыцця. Як нацыянальныя святы былі адзначаны 400-годдзе беларускага друку, 20-годдзе з дня выхаду ў свет першай беларускай газеты «Наша доля», 5-годдзе з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта, творчыя юбілеі гісторыка У.М.Ігнатоўскага, пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, З.Жылуновіча.

Растучы ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэйскай і польскай культур аказваў Інстытут беларускай культуры, які шырока разгарнуў сваю дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г. Новымі п’есамі як арыгінальнымі беларускімі, так і перакладзенымі на беларускую мову ўзбагаціліся рэпертуары Першага, Другога, Трэцяга і іншых драматычных тэатраў. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, стварэнні твораў на беларускай і іншых нацыянальных мовах праяўлялі члены літаратурна-творчых аб’яднанняў («Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і інш.).

Адметнай асаблівасцю стала пашырэнне беларусізацыі паміж 1927—1928 гадамі за межы рэспублікі, у раёны Сібіры і Далёкага Усходу, дзе жыло шмат перасяленцаў з Беларусі. Ініцыятыву праявілі прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Алесь Дудар (А.А.Дайлідовіч) і Анатоль Вольны (А.І.Ажгірэй). Улетку 1927 г. пры падтрымцы беларускага ўрада яны наведалі пасёлкі і вёскі Сібірскага краю з пераважна беларускім насельніцтвам. Вынікам стала некалькі газетных публікацый аб жыцці і быце беларусаў у расійскай глыбінцы.

Адначасова маладыя пісьменнікі палічылі сваім абавязкам звярнуцца па беларускай праблеме з лістом у вышэйшыя партыйныя і дзяржаўныя інстанцыі СССР і БССР, у я кім выказалі сваё бачанне яе і прапановы вырашэння.

Пасля ліста ў раёны Сібіры была паслана камісія Наркамасветы РСФСР для правядзення абследавання і выяўлення патрэбаў беларускага насельніцтва. Шэраг мясцовых школ быў пераведзены на выкладанне асноўных прадметаў на беларускай мове, адкрыты новыя школы. Беларуская мова стала ўжывацца ў клубнай працы. Наладжваліся сувязі культурна-асветных устаноў Сібіры з Беларуссю і яе мастацка-творчымі калектывамі і арганізацыямі.

На першым этапе, аднак, праблемы беларусізацыі вырашаліся пераважна на агітацыйна-арганізацыйным узроўні, трывала ў быт, культуру народа яна яшчэ не ўвайшла. На так званых яе «верхніх паверхах» у адносінах да служачых дзяржаўнага, кааператыўнага, гаспадарчага апаратаў, партыйных і камсамольскіх работнікаў, супрацоўнікаў навуковых і навучальных устаноў прымаліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння аж да вызвалення ад займаемых пасад за няведанне ці ігнараванне беларускай мовы. «Менавіта толькі пры такой цвёрдай лініі можна стварыць нармальныя ўмовы для развіцця беларускай культуры пры забеспячэнні кіраўніцтва партыі», — гаварылася ў Палітычнай справаздачы ЦК Х з’езду КП(б)Б130. На «ніжніх паверхах» у працы сярод шырокіх мас насельніцтва галоўнымі былі метады агітацыі і прапаганды, уздзеянне перакананнем. «...Мы прызналі на падставе агульных рашэнняў партыі немагчымым дапусціць найменшыя элементы насільнай беларусізацыі ў адносінах да рабочых і сялян», — чытаем у той жа Палітычнай справаздачы131. У вышэйшых партыйных і дзяржаўных структурах ўсведамлялася неабходнасць змянення сітуацыі, ці, як пісалі ў той час, ажыццяўлення «пералому ў беларусізацыі», разуменне таго, што націскам, загадамі і распараджэннямі паглыбляць работу далей, пераводзячы яе на «ніжнія паверхі», у гушчыню народа, ужо немагчыма.

Першы сакратар ЦК КП(б)Б В.Г.Кнорын, якi ў эвалюцыi сваiх поглядаў прайшоў шлях ад адмаўлення беларусаў як гiстарычнай супольнасцi i самастойнага народа да разумення аб’ектыўнай непазбежнасцi асобнага развiцця Беларусi як асобнай дзяржавы, дзе развiваецца свая мова i культура, пісаў у артыкуле «Аб рашаючых «дробязях» у вялікім пытанні (Да пытання аб палітыцы беларусізацыі)», надрукаваным як установачны ў пачатку 1928 г. у рэспубліканскіх газетах: «Ці можна рабочаму навязаць беларускую мову або якую іншую мову метадамі арганізацыйнага і адміністрацыйнага ўплыву або нават энтузіязмам і растлумачэннем палітычнай мэтазгоднасці?

Не! Гэта дасць мала вынікаў. Можна актыву, можна дзяржаўным служачым, але ў радавую масу рабочых укараняць беларускую мову трэба так, каб яна ўбіралася, як патрэбнае для дыхання паветра, як патрэбны сродак падтрымання існавання культурнага чалавека і грамадзяніна»132.

На другім этапе для далейшага пышырэння і паглыблення беларусізацыі намячалася вырашыць задачы:

• узмацніць вывучэнне беларускай мовы партыйным, савецкім, прафсаюзным актывам і паскорыць пераход на яе ўсіх арганізацый, якія непасрэдна працуюць сярод насельніцтва;

130 Х съезд Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии. Стенографический отчет. С. 28-29.

131 Там жа. С. 29.

132 Кнорин В.Г. Избранные статьи и речи. С. 239.

• палепшыць распаўсюджванне сярод насельніцтва беларускіх газет, кніг, павялічыць іх тыражы, звяртаючы асаблівую ўвагу на забеспячэнне беларускім друкам рабочых у гарадах;

• больш беларусізаваць культурную працу прафсаюзаў, забяспечваючы масавае абслугоўванне ўсіх беларусаў — членаў саюзаў на матчынай мове;

• развіваць і ўзмацняць прапаганду беларускай мовы шляхам арганізацыі на ёй значна большай колькасці палітычных і іншых выступленняў, чым на першым этапе;

• мэтанакіравана працягваць беларусізацыю вайсковых часцей Беларускай ваеннай акругі з тым, каб павялічыць у іх колькасць нацыянальных фарміраванняў;

• беларусізаваць гандлёвы апарат з тым, каб абслугоўванне насельніцтва гандлёвай сеткай праводзілася пераважна на беларускай мове;

• больш востра ставіць і больш грунтоўна вырашаць праблемы развіцця вышэйшых формаў беларускай культуры (літаратуры, тэатра, музыкі, жывапісу), узмацняючы сувязі яе з рабочымі і сялянскімі масамі.

Другі этап, аднак, увосень 1929 г. быў перапынены. Пачаліся карэнныя змены ў нацыянальнай палітыцы КП(б)Б, якая з абвяшчэннем Генеральным сакратаром ЦК ВКП(б) І.В.Сталіным «крутога павароту ва ўсёй палітыцы» стала адлюстроўваць новы курс.

Падставы для «крутога павароту» ў беларусізацыі, па сутнасці, пераходу да русіфікацыі ў непрыкрытых формах стварыла праца ў маі-чэрвені 1929 г. камісіі ЦКК ВКП(б) на чале з яе членам, старшынёю ЦК КП(б)У У.П.Затонскім па вывучэнні практыкі нацпрацы у Беларусі. Па сабраных матэрыялах камісія прыйшла да высновы, што ў БССР перабольшваецца значэнне нацыянальных асаблівасцей ва ўсёй нацыянальнай працы на шкоду яе класаваму зместу. Кіраўніцтва КП(б)Б было абвінавачана ёю ў тым, што яно паддаецца ціску нацыяналістычнай інтэлігенцыі, не вядзе наступальную барацьбу супраць буржуазна-дэмакратычнай ідэалогіі, якая актывізавалася і ва ўмовах абвастрэння класавай барацьбы з кулацтвам набыла формы беларускага шавінізму і нацыяналдэмакратызму. Рэдакцыйным артыкулам «Аб правым ухіле ў КП(б)Б па нацыянальным пытанні», надрукаваным 27 ліпеня 1929 г. у газеце «Звязда», «беларускі наступальны шавінізм і нацыянал-дэмакратызм»

абвяшчаўся «галоўнай небяспекай», супраць якой газета заклікала разгарнуць «непрымірымую барацьбу». Члены КП(б)Б, якія не згаджаліся з такой фармулёўкаю, сталі абвінавачвацца ў неразуменні «разгорнутай класавай барацьбы і яе законаў» і ў нацыянал-ухілізме.

Разам з тым у артыкуле падкрэсліваўся «выключны характар», які беларусізацыя набывае «ў сувязі з абвастрэннем класавай барацьбы, наскокамі кулака, нэпмана і яго вольных ці нявольных агентаўдэолагаў на лінію партыі ў нацыянальным пытанні». Ставілася задача «пасіліць яе тэмп». Але размова ўжо ішла аб іншай беларусізацыі.

Беларусізацыя 1920-х гадоў і яе бясспрэчныя дасягненні, што прызнаваліся ўсімі кіраўніцкімі структурамі БССР і ў масах насельніцтва, была рэальнасцю. Але такой жа рэальнасцю трэба прызнаць і тэндэнцыю, па сутнасці, да антыбеларусізацыі. Яна праяўлялася спачатку ва ўтоеных, замаскіраваных формах, затым, асабліва пасля праверкі камісіяй ЦКК ВКП(б) практыкі нацыянальнай працы ў рэспубліцы, усё больш адкрыта і агрэсіўна. Архіўныя дакументы фіксуюць яе ў пастаянных закліках да партыйных арганізацый і грамадства ў цэлым павышаць палітычную пільнасць, да ўзмацнення непрымірымай барацьбы з такімі «небяспечнымі хваробамі», як ухіл альбо да вялікадзяржаўнага шавінізму, альбо да мясцовага нацыяналізму.

Вучоныя, літаратары, дзеячы культуры, я кія непасрэдна ўдзельнічалі ў беларусізацыі, таксама адзначалі наяўнасць небяспекі для яе ў такіх сацыяльна-палітычных формах, як «безухільны інтэрнацыяналізм» (выказванне З.Х.Жылуновіча)133, «нацыянальны эгаізм» (словы грамадскага дзеяча, вучонага А.А.Смоліча)134. Першы перарастаў у касмапалітызм, пагражаючы ўсяму нацыянальнаму;

другі замыкаўся ў межах «дробнамесніцкай самабытнасці», набываючы рысы агрэсіўнасці «местачковага манеру». Пры ўсёй знешняй супрацьлегласці гэтыя сапраўды небяспечныя для беларусізацыі з’явы жывілі адна другую, уносілі абвастрэнне ў грамадска-палітычнае жыццё і сферу культуры.

За сутыкненнем тэндэнцый да паглыблення беларусізацыі, з аднаго боку, і яе згортвання, з другога, бачыцца барацьба нацыянальна-арыентаванага і звышінтэрнацыяналісцкага крыла ў КП(б)Б. Вышэй адзначалася, што беларусізацыя была дзецішчам нацыянальна-арыентаванага крыла і праводзілася пад яго ціскам.

Праз сваіх прадстаўнікоў у кіраўніцтве рэспублікі, навуковых і творчых колах яно дало беларусізацыі тэарэтычнае абгрунтаванне, прапанавала комплекс практычных мерапрыемстваў па яе ажыццяўленні. Згортванне беларусізацыі стала вынікам сілавых дзеянняў, прамых і тайных, звышінтэрнацыяналісцкага крыла, якое на рубяжы 1920-1930 гг. ператварылася ў непадзельна пануючае.

Лозунг «КП(б)Б — на чале ўсяго нацыянальна-культурнага будаўніцтва!» кожная з гэтых частак разумела па-свойму: адна — як рычаг руху беларусізацыі і каранізацыі наперад, з улікам інтарэсаў і патрэб усіх нацыянальных груп насельніцтва БССР; другая — як сродак адхілення ад уплыву на беларусізацыю аўтарытэтнай 133 Савецкая Беларусь. 1928. 20 лістапада.

134 НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 16. Спр. 56. Л. 81.

нацыянальнай інтэлігенцыі. Паводле слоў старшыні камісіі па праверцы нацыянальнай працы ў БССР У.П.Затонскага, апошняя «ў выглядзе так званых культурных сіл — акадэмікаў, паэтаў, філосафаў і іншых дзеячаў беларускай культуры» адыгрывала ў палітычным жыцці БССР «непамерна вялікую ролю».

Прадстаўнікі нацыянальна-арыентаванай часткі КП(б)Б, па поглядах блізкія да камуністаў-беларусаў пачатку 1920-х гадоў, не былі, аднак, пэўнай арганічнай цэласнасцю. Яны групаваліся вакол розных лідэраў, найбольш аўтарытэтных у той ці іншы перыяд, мянялі схільнасці, дапускалі сутыкненні паміж сабой. Такія адносіны далі падставы для абвінавачвання іх у стварэнні груп і свядомай фракцыйнай дзейнасці. Гэта знайшло адлюстраванне ў згаданай вышэй дакладной запісцы ў прэзідыум і парткалегію ЦКК ВКП(б) «Аб сувязі асобных членаў КП(б)Б з нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыяй і аб антыпартыйных групоўках у КП(б)Б», накіраванай у лютым 1931 г. парткалегіяй ЦКК КП(б)Б. Такія члены КП(б)Б (З.Х.Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі, А.В.Баліцкі, А.Ф.Адамовіч і інш.) абвінавачвалія ў тым, што яны не толькі самі дапускалі адступленні ад «бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі», але і прыкрывалі «контррэвалюцыйную дзейнасць» нацыянал-дэмакратаў у выдавецкай працы, Інбелкульце і Акадэміі навук Беларусі, перападрыхтоўцы настаўніцтва і іншых галінах нацыянальна-культурнага будаўніцтва.

Іх абвінавацілі ў правядзенні ў КП(б)Б «нацыянал-апартуністычнай лініі» і ў тым, што з’я ўляліся «зброяй у руках контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай інтэлігенцыі»135, якая скажала бальшавіцкую сутнасць беларусізацыі.

3. Здабыткі культурнага будаўніцтва

У складаных умовах у БССР у 1920-30-я гады вялося культурнае будаўніцтва. З аднаго боку, перад кіруючай партыяй, дзяржаўнымі органамі, інтэлігенцыяй ставілася задача стварэння новай, сацыялістычнай па змесце і нацыянальнай па форме культуры, якая перавышала б дарэвалюцыйную. Будаваць яе даводзілася ва ўмовах недахопу матэрыяльных і фінансавых сродкаў, кадравага голаду, розных, часта неапраўданых, перабудоў і рэарганізацый. З другога боку, партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва рэспублікі ў многіх выпадках падыходзіла да культурнага будаўніцтва са спрашчэнскіх, вульгарнакласавых пазіцый, парушаючы, у шмат якіх выпадках проста разбураючы, прынцып пераемнасці культурнага развіцця, заглушаючы праяўленні іншадумства і самастойнай творчасці, навешваючы на нязгодных з афіцыйным пунктам гледжання ярлыкі 135 Там жа. Ф. 4-п. Воп. 21. Спр. 220. Л. 13.

«ворагаў народа». Вялікую шкоду наносілі чысткі ўстаноў навукі, адукацыі, асветы, выдавецтваў, газет і часопісаў ад, як пісалі ў тыя часы, «класавачужых элементаў». Ад чыстак пацярпелі многія вядомыя навукоўцы, асветнікі, члены творчых саюзаў.

Усё гэта было рэальнасцю тагачаснага культурнага жыцця. Але такой жа рэальнасцю былі і здабыткі ў культурным будаўніцтве, якія сталі значнымі вехамі на шляху развіцця беларускай культуры.

Значэння іх нельга пераменшваць, яны — падмурак нацыянальна-культурнага развіцця ў цяперашняй незалежнай Беларусі. Абапіраючыся на архіўныя крыніцы, матэрыялы статыстычных зборнікаў, энцыклапедычныя звесткі, манаграфічныя публікацыі, зробім беглы агляд таго, што было дасягнута ў культурным развіцці самаадданай працай беларускага народа, яго інтэлігенцыі ў рамках савецкай дзяржавы.

Важнейшым дасягненнем культурнага будаўніцтва стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

Аб маштабах і складанасці праблемы, якую давялося вырашаць, можна меркаваць па тым факце, што на момант выгнання з тэрыторыі рэспублікі польскіх інтэрвентаў і заканчэння грамадзянскай вайны 52,6% яе насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў было поўнасцю непісьменным. Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці пры Наркамасветы ССРБ, створаная ў снежні 1920 г., адразу ж сутыкнулася ў сваёй працы з многімі арганізацыйнымі, фінансавымі і псіхалагічнымі цяжкасцямі.

Не было падручнікаў, паперы, карандашоў, ручак. Памяшканні, дзе намячалася адкрыццё школ для непісьменных, не ацяпляліся і не асвятляліся. Выявілася супраціўленне навучанню з боку саміх непісьменных, асабліва сялян, многія з якіх наогул адмаўляліся вучыцца. Аднак ужо з 1921 г. пачаў наладжвацца выпуск падручнікаў і дапаможнікаў. Былі адкрыты курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў для школ дарослых. Іх скончыла 80 чалавек. У 1922 г. у 327 школах дарослых вучылася 11,3 тыс. непісьменных. Праз год колькасць навучэнцаў патроілася.

Для прыдання пачатай працы пэўнай арганізаванасці і сістэмнасці ў 1923 г. у рэспубліцы быў распрацаваны 15-гадовы план ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Затым яго абмежавалі 10 гадамі. Планам прадугледжвалася навучанне ўсіх непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Для выканання прыцягваліся дзяржаўныя органы, партыйныя ячэйкі, камсамол, прафсаюзы. Кантроль за ажыццяўленнем намечаных мерапрыемстваў ускладваўся на камісіі садзейнічання ліквідацыі непісьменнасці, створаныя пры выканкомах Саветаў.

Вялікую ролю ў барацьбе за ўсеагульную пісьменнасць адыграла таварыства «Прэч непісьменнасць», першыя ячэйкі якога з'явіліся ў Беларусі ў ся рэдзіне 1924 г. Праца таварыства будавалася на аснове добраахвотнага членства. Узначальваў яго Старшыня ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў. Праз тры гады пасля стварэння таварыства налічвала ў сваім складзе 30 тыс. актывіста ў. За перыяд з 1926 па 1929 г. ім было арганізавана 4 тыс. пунктаў і гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, якія ахапілі амаль 75 тыс. непісьменных. Таварыства існавала да сакавіка 1936 г., калі работа па ліквідацыі непісьменнасці падыходзіла да свайго заканчэння.

Ініцыятарамі многіх пачынанняў у барацьбе за ліквідацыю непісьменнасці і малапісьменнасці выступалі камсамольскія ячэйкі.

Кожны камсамолец меў даручэнне навучыць грамаце аднаго непісьменнага. У камсамольскі білет укладваўся спецыяльны лісток, дзе пазначалася колькасць абучаных. У 1932 г. колькасць камсамольскіх культармейцаў перавысіла 31 тыс. чалавек.

На патрэбы ліквідацыі непісьменнасці значныя сродкі адпускаліся з дзяржаўнага бюджэту. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы для непісьменных і малапісьменных бясплатна забяспечваліся падручнікамі, пісьмовымі прыладамі. Сродкі выдзяляліся таксама грамадскімі арганізацыямі.

Арганізатарская праца, фінансавая падтрымка дзяржавы, актыўны ўдзел грамадскасці дазвалялі паскараць тэмпы ліквідацыі непісьменнасці. Толькі за 1926-1932 гг. пункты і школы закончыла больш за 800 тыс. чалавек. Аднак на пачатку 1930-х гадоў планавасць у рабоце была парушана адміністраваннем, сілавым ціскам, патрабаваннямі найхутчэй выканаць прынятыя мерапрыемствы.

Заахвочваліся рознага роду «буксіры», «дэкады», «агляды» і інш.

Кампанейшчына, пагоня за колькаснымі паказчыкамі непазбежна прыводзілі да зніжэння якасці вучобы.

У сярэдзіне 1932 г. сістэма навучання дарослых была рэарганізавана. Поруч з працягам працы па ліквідацыі непісьменнасці ўводзілася абавязковае навучанне малапісьменных (рабочых, членаў прафсаюзаў, калгаснікаў) с адначасовым павышэннем іх кваліфікацыі без адрыву ад вытворчасці. Пачатковым звяном новай сістэмы сталі ўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочых з тэхніка-эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемстваў. Наступнай ступенню стала пачатковая політэхнічная вытворчая школа з паўтарагадовым тэрмінам навучання. Школы ствараліся на базе пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці і забяспечвалі як ліквідацыю малапісьменнасці, так і падрыхтоўку рабочых масавых прафесій, а таксама іх перакваліфікацыю. З 1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа дарослых з трохгадовым тэрмінам навучання. Агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў спалучалася з іх тэхнічнай вучобай ці агразааветвучобай. Веды даваліся ў аб'ёме чатырох класаў нармальнай школы.

Планы і праграмы ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці былі завершаны да канца 1930-х гадоў. За перыяд з 1921/22 па 1938/39 навучальны год у БССР ліквідавала непісьменнасць 1754,8 тыс. чалавек, малапісьменнасць — 1159,2 тыс. чалавек. Паводле даных перапісу насельніцтва 1939 г., пісьменнасць насельніцтва рэспублікі ва ўзросце ад 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) склала 78,9% супраць 23% у 1897 г.

У 1920—30-я гады ў БССР была створана сістэма народнай адукацыі. Многія з яе фундаментальных асноў, нягледзячы на перабудовы і рэарганізацыі, захоўваюцца і ў развіцці цяперашняй школы. Да тых часоў адносіцца ўвядзенне ў рэспубліцы ўс еагульнага пачатковага навучання і пачатак пераходу да ўсеагульнай сямігадовай адукацыі.

Войны і акупацыі разбурылі не толькі народную гаспадарку рэспублікі. Велізарныя страты панесла ўся, без выключэння, школьная сетка. Асабліва востра адчуваўся недахоп падрыхтаваных нацыянальных педагагічных кадраў. Нехапала падручнікаў, не было навукова распрацаванага беларускага правапісу. Першую дапамогу рэспубліцы матэрыяльнымі сродкамі, кадрамі педагогаў, вучэбнай літаратурай аказала РСФСР. У студзені 1921 г. СНК РСФСР абавязаў свае наркаматы працы, асветы адкамандзіраваць у распараджэнне Наркамасветы ССРБ усіх работнікаў асветы выхадцаў з Беларусі для выкарыстання ў рэспубліцы па спецыяльнасці. Толькі на працягу 1921/22 навучальнага года ў Беларусь вярнулася больш за 500 настаўнікаў.

Пасля шэрагу дыскусій, вывучэння арганізацыі народнай адукацыі ў РСФСР, вызначэння бягучых і перспектыўных задач былі распрацаваны прынцыпы пабудовы рэспубліканскай сістэмы народнай адукацыі і намечаны шляхі яе развіцця. Сваё адлюстраванне яны атрымалі ў тэзісах па народнай адукацыі, прынятых V з'ездам КП(б)Б (X канферэнцыя КП(б)Б; 15-20 кастрычніка 1921 г.). У лютым 1922 г. новую сістэму зацвердзіў Наркамасветы рэспублікі. Да пачатку 1922/23 навучальнага года былі выдадзены вучэбныя праграмы і планы для школ. Галоўная накіраванасць іх зводзілася да ўмацавання сувязі навучання з прадукцыйнай працай.

У сістэму народнай адукацыі ўваходзілі: дашкольныя ўстановы, масавыя чатырохгадовыя працоўныя школы, сямігадовыя працоўныя політэхнічныя школы ў складзе двух канцэнтраў (I-IV і V-VII групы), школы сялянскай моладзі (ШСМ), школы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН), прафесійныя школы, прафесійныя і агульнаадукацыйныя курсы, рабочыя факультэты, тэхнікумы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. У адрозненне ад РСФСР у Беларусі адсутнічалі сярэднія школы. У выніку ўзнікаў разрыў паміж агульнаадукацыйнай і вышэйшай школай. Для выпускнікоў агульнаадукацыйных школ рэспублікі шлях у вышэйшыя навучальныя ўстановы праходзіў праз рабфакі, тэхнікумы, агульнаадукацыйныя курсы. Адсутнічала таксама пераемнасць у дзейнасці агульнаадукацыйных і прафесійна-тэхнічных школ. Пачатковую школу вучні заканчвалі ў 11-12 гадоў. У школы ж ФЗН і на вытворчасць моладзь прымалася толькі пасля дасягнення 15 гадоў. У выніку ёй даводзілася два-тры гады заставацца па-за школай. Не было адзінай школы для горада і вёскі. Для дзяцей, якія з бацькамі жылі ў гарадах і прамысловых пасёлках, ствараліся фабрычназаводскія сямігодкі з вытворчым ухілам і спецыфічнымі навучальнымі праграмамі і планамі. Для дзяцей сялян працавалі школы сялянскай моладзі з сельскагаспадарчым ухілам і сваімі вучэбнымі праграмамі і планамі. Тым не менш сістэма народнай адукацыі ў рэспубліцы ў цэлым адпавядала задачам гаспадарчага і культурнага будаўніцтва таго часу.

Уніфікацыі яна падверглася ў 1934 г., калі на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза быў устаноўлены агульны тып школ:

пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя школы. З правядзеннем уніфікацыі адпала неабходнасць дзялення школ на канцэнтры, якія атрымалі назву класаў.

У сувязі з цяжкасцямі першых гадоў аднаўлення народнай гаспадаркі школы працавалі ва ўмовах строгага рэжыму эканоміі.

Частка з іх была пераведзена на фінансаванне з мясцовага бюджэту, частка перададзена на забеспячэнне наркаматам і ведамствам. У 1923 г. школы, якія не мелі адпаведных умоў для развіцця, закрываліся. Каб умацаваць матэрыяльную базу школ і спыніць працэс іх скарачэння, з 1922/23 навучальнага года была ўведзена плата за навучанне ў гарадскіх школах, сельскіх сямігадовых і на агульнаадукацыйных курсах. Аднак яна з'яўлялася толькі дадатковаю крыніцай: у агульным бюджэце органаў асветы рэспублікі плата складала 2,8%. З улікам таго, што частка дзяцей заставалася па-за школай, майскі (1924) пленум ЦК КП(б)Б катэгарычна выказаўся за спыненне скарачэння школьнай сеткі і неабходнасць знайсці дадатковыя сродкі на патрэбы народнай адукацыі і для павышэння зарплаты настаўнікам. З 1922 г. сельскія настаўнікі карысталіся бясплатнымі кватэрамі, бясплатным ацяпленнем, ім дазвалялася мець свае зямельныя ўчасткі. Некаторы час існавала сістэма калектыўных дагавораў паміж органамі асветы і сялянамі на адкрыццё школ па-за планавай сеткі. У такіх выпадках сяляне прымалі ўдзел у фінансаванні працы школ.

Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў былі адкрыты педагагічныя тэхнікумы, педагагічныя курсы, рабочыя факультэты. У 1927/28 навучальным годзе ў БССР працавала 15 педагагічных тэхнікумаў, у якіх вучылася каля 3 тыс. студэнтаў. Настаўнікаў для школ рыхтавалі Белдзяржуніверсітэт, педагагічныя інстытуты.

Павышэнню педагагічнага і метадычнага майстэрства настаўнікаў са-дзейнічалі ўсебеларускія з'езды настаўнікаў. На іх вырашаліся многія арганізацыйныя і метадычныя праблемы развіцця народнай адукацыі ў рэспубліцы.

У канцы 1923 г. Наркамасветы БССР распрацаваў арыенціровачны план увядзення ў рэспубліцы усеагульнага пачатковага навучання. Праз год, у сувязі з вяртаннем у склад рэспублікі шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, а таксама з улікам новага раянавання, план удакладнілі. У красавіку 1926 г. пастанову «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання» прынялі сумесна ЦК КП(б)Б і СНК БССР. У адпаведнасці з ёю ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў павінна было быць закончана не пазней 1934/35 навучальнага года, а ў гарадах пагранічных раёнаў і раёнаў з найбольш развітой школьнай сеткай — у 1930/31 навучальным годзе. Для выканання праграмы выдзяляліся матэрыяльныя сродкі, будаваліся новыя школы і школьныя памяшканні, расшыралася падрыхтоўка настаўнікаў.

Сярод насельніцтва праводзілася растлумачальная работа. Для каардынацыі дзейнасці дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый пры раённых і сельскіх Саветах дэпутатаў працоўных ствараліся камітэты садзейнічання ўсеагульнаму навучанню. Камсамол рэспублікі наладзіў шэфства над усенавучам. Арганізоўваліся ўсебеларускія камсамольскія суботнікі, сродкі ад якіх ішлі на ўсеагульнае навучанне. У адным толькі 1931 г. грамадскасць рэспублікі ўнесла ў фонд усенавуча звыш 1,4 млн. рублёў.

Увага да ўсенавуча дазволіла вырашыць пастаўленую задачу.

Калі ў 1925/26 навучальным годзе школьным навучаннем было ахоплена 68% дзяцей ва ўзросце 8-11 гадоў, то ў 1931/32 годзе — 97,59%. Ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага навучання, такім чынам, у асноўным было завершана, і рэспубліка атрымала магчымасць разгарнуць паступовы пераход да ўсеагульнага навучання на базе сямігодкі. З другой паловы 1932 г. гэтую работу пачалі весці ва ўсіх гарадах рэспублікі, фабрычна-заводскіх пасёлках, пагранічных раёнах і раёнах суцэльнай калектывізацыі. Як і ў мінулыя гады, у ёй актыўна ўдзельнічалі калектывы прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі, педагагічныя калектывы школ. Была распрацавана і ажыццяўлялася спецыяльная праграма падрыхтоўкі настаўнікаў для сямігадовых школ. У выкананні яе асноўная роля адводзілася вышэйшым навучальным установам і тэхнікумам. З улікам гэтай праграмы ЛКСМБ за перыяд з 1931 па 1939 г. накіраваў на вучобу ў педагагічныя навучальныя ўстановы больш за 5,5 тыс. сваіх членаў.

У 1932 г. Наркамасветы БССР падрыхтаваў адзіныя праекты новых праграм для V-VIII класаў, вызначыў аб'емы ведаў па асобных дысцыплінах. Пачынаючы з 1933 г. у БССР пачалі выдавацца свае падручнікі для малодшых класаў, па беларускай мове, літаратуры для сямігадовых і сярэдніх школ. У іх выкарыстоўваўся вя лікі краязнаўчы матэрыял. Па грамадскіх дысцыплінах падручнікі былі адзінымі для РСФСР і БССР. Па шэрагу дысцыплін падручнікі перакладаліся з рускай на беларускую мову. На пачатак 1934 г. у БССР выдадзена 34 млн. экземпляраў розных школьных падручнікаў.

Паляпшэнню працы школ садзейнічала рэформа беларускага правапісу, праведзеная ў 1933 г. Нягледзячы на заідэалагізаванасць і пэўную недасканаласць, яна ў цэлым забяспечыла прывядзенне беларускага правапісу ў адпаведнасць з беларускай літаратурнай мовай, палегчыла засваенне навучэнцамі вучэбнага матэрыялу на роднай мове, наблізіла беларускую кнігу да рабочых і сялян.

Колькасць сямігадовых, а таксама сярэдніх школ хутка расла. У 1925/26 навучальным годзе налічвалася 292 сямігадовыя і 20 сярэдніх школ (сярэднія — у далучаных да БССР раёнах. — Р.П.).

Працавалі фабрычна-заводскія сямігодкі і школы сялянскай моладзі як другі канцэнтр сямігодкі з сельскагаспадарчым ухілам. У далейшым і тыя, і другія згубілі спецыфічнасць і былі рэарганізаваны ў звычайныя агульнаадукацыйныя сямігадовыя школы. Вялікія зрухі ў развіцці сямігадовай адукацыі адбыліся за гады другой пяцігодкі.

Калі ў 1932/33 навучальным годзе ў V-VIII класах налічвалася 152,5 тыс. навучэнцаў, то ў 1937/38 годзе — 278,5 тыс. Усяго ў БССР на канец другой пяцігодкі працавалі 7132 агульнаадукацыйныя школы.

У іх вучылася больш за 1 мільён 16 тыс. школьнікаў. Колькасць настаўнікаў перавышала 30 тыс. чалавек. Завяршэнне ўсенавуча на базе пачатковай школы і стварэнне разгалінаванай сеткі агульнаадукацыйных школ, якія забяспечвалі ўмовы для паступовага пераходу на сямігадовую адукацыю, з'явілася вялікай перамогай беларускага народа ў міжваенны час.

Такой жа вялікай заваёвай стала стварэнне сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для народнай гаспадаркі, сферы культуры, органаў дзяржаўнага кіравання. Былі адкрыты вышэйшыя навучальныя ўстановы, якіх на тэрыторыі Беларусі да рэвалюцыі практычна не існавала. Настаўніцкія інстытуты, што працавалі ў Мінску, Віцебску і Магілёве, былі малалікімі па сваім складзе, карысталіся правамі сярэдніх школ і заканчэнне іх не дазваляла выпускнікам паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі Беларусі, урачыста адкрытай 7 красавіка 1919 г., быў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут — пераемнік старэйшай ў Беларусі ГорыГорацкай агранамічнай школы (спыніла існаванне ў 1863 г. — Р.П.). У задачы інстытута ўваходзіла падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі Беларусі і сумежных з ёю губерняў РСФСР.

У жніўні 1920 г. Наркамасветы РСФСР пацвердзіў рашэнне аб стварэнні ў Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пастанову аб арганізацыі універсітэта прыняла 17 красавіка 1921 г. 3-я сесія ЦВК ССРБ. Па распараджэнні ўрада рэспублікі універсітэту былі перададзены лепшыя будынкі, якія ў той час меліся ў Мінску, на яго патрэбы з дзяржаўнага бюджэту адпушчаны сродкі. Для працы ў ім прыцягваліся спецыялісты як з самой Беларусі, так і з РСФСР.

Урачыстае адкрыццё Белдзяржуніверсітэта адбылося 30 кастрычніка 1921 г. У першы год існавання універсітэта на пяці яго факультэтах (рабочым, грамадскіх навук, педагагічным, медыцынскім, права і гаспадаркі) вучылася 1250 студэнтаў. Выкладчыцкую працу вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. Рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны, гісторык-славіст, прафесар У.І.Пічэта. Праз два гады універсітэт меў ужо 10 лабараторый, 9 навукова-метадычных кабінетаў. Лік студэнтаў узрос да 2300 чалавек, выкладчыцкі склад — да 141, уключаючы 31 прафесара. У 1926 г. ва універсітэце адбыўся першы выпуск спецыялістаў: дыпломы атрымалі 130 юрыстаў, 170 урачоў, 175 эканамістаў і 274 педагогі.

У маі 1922 г. дзяржаўны палітэхнікум, адкрыты ў Мінску ў снежні 1920 г., быў пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі з агранамічным і лясным факультэтамі.

У 1923 г. у ім навучалася 515 студэнтаў, працавала 15 прафесараў, 25 выкладчыкаў і асістэнтаў. У маі 1925 г. інстытут выпусціў 32 аграномаў і 8 спецыялістаў лясной гаспадаркі.

У жніўні 1925 г., пасля першага ўзбуйнення БССР, на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі і Горацкага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках адкрыта Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія з чатырма факультэтамі: агранамічным, лясным, землеўпарадкавальным і меліярацыйным. Колькасць студэнтаў склала 1300 чалавек, колькасць прафесараў і выкладчыкаў перавысіла 100 чалавек. У хуткім часе Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ператварылася ў адну з вядучых вышэйшых навучальных устаноў БССР па падрыхтоўцы кадраў для сельскай і лясной гаспадаркі рэспублікі.

У лістападзе 1924 г. разгарнуў дзейнасць Віцебскі ветэрынарны інстытут. Да кастрычніка 1928 г. ён падрыхтаваў першую групу спецыялістаў — ветэрынарных урачоў з 75 чалавек.

Праз год у Беларусі адкрываецца яшчэ адна вышэйшая навучальная ўстанова: пастановай ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 12 жніўня 1925 г. Вышэйшая партыйная школа была рэарганізавана ў Камуністычны універсітэт Беларусі імя У.І.Леніна. Задачай ставілася падрыхтоўка партыйных і савецкіх работнікаў для сферы кіраўніцкай дзейнасці ў рэспубліцы. У 1932 г. універсітэт быў пераўтвораны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу (ВКСШ).

Такім чынам, да канца аднаўленчага перыяду ў БССР функцыянавалі 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы. У іх навучалася каля 4,3 тыс. студэнтаў, выкладанне вялі 427 чалавек прафесарскавыкладчыцкага складу. У арганізацыі вышэйшай школы Беларусі актыўна ўдзельнічалі вышэйшыя навучальныя ўстановы РСФСР і Украіны. З універсітэтаў і інстытутаў Масквы, Ленінграда, Смаленска, Кіева і іншых гарадоў у БССР паступала абсталяванне для лабараторый, кабінетаў, медыцынскіх клінік, прысылалася навуковая і вучэбна-дапаможная літаратура. На працу ў рэспубліку прыехала вялікая група вядомых у той час вучоных, сярод якіх былі У.І.Пічэта, У.М.Перцаў, М.А.Прыляжаеў, М.М.Нікольскі, М.П.Сакалоўскі, А.К.Ленц, Б.Я.Эльберт і інш.

Да сярэдзіны 1920-х гадоў у БССР была створана шырокая сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Калі ў 1922/23 навучальным годзе налічвалася 25 тэхнікумаў з 4,2 тыс. навучэнцаў, то ў 1927/28 годзе — 30 з 5,3 тыс. навучэнцаў. Студэнцкае папаўненне для вышэйшых навучальных устаноў рыхтавалася на рабочых факультэтах пры ВНУ. У 1928/29 навучальным годзе мелася 4 рабфакі (978 навучэнцаў), у 1935/36 годзе — 36 (11,7 тыс.

навучэнцаў).

Для падрыхтоўкі педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў 1925 г. ствараецца аспірантура. З 1927 па 1932 г. колькасць аспірантаў павялічылася з 94 да 412. У 1939 г. да 53% дацэнтаў і больш за 67% выкладчыкаў, якія працавалі ў ВНУ БССР, складалі выпускнікі беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

Да пачатку 1930-х гадоў адносяцца спробы партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва БССР перабудаваць сістэму вышэйшай адукацыі такім чынам, каб больш прыстасаваць яе да патрэб індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі. Рэарганізацыя суправаджалася суб'ектывісцкімі імправізацыямі. Яна дэзарганізавала ўсю сістэму, унесла блытаніну ў работу прафесарска-выкладчыцкіх кадраў, прывяла да зніжэння выніковасці навучальнага працэсу.

Імправізацыі выявіліся ў беспадстаўным павелічэнні колькасці ВНУ і iх спецыялізацыі шляхам драблення тых устаноў, што эфектыўна працавалі, у нарошчванні колькасці студэнтаў у іх пры зніжэнні якасці падрыхтоўкі, скажэннях метадаў навучання, метадычным пражэкцёрстве і г. д.

Так, у 1930 г. на базе Белдзяржуніверсітэта было створана 6 спецыялізаваных ВНУ. Яны не мелі матэрыяльна-тэхнічнай базы, памяшканняў і размяшчаліся ў карпусах універсітэцкага гарадка. Ва універсітэце засталося толькі тры факультэты (фізіка-матэматычны, хімічны і біялагічны) і ўсяго 300 студэнтаў. Аналагічнае становішча склалася і ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Яе факультэты ператварылі ў 11 навучальных устаноў. У выніку падобных перабудоў у Беларусі ўзнік цэлы шэраг карлікавых вышэйшых навучальных устаноў, якія не мелі ні ўмоў, ні перспектыў для свайго развіцця.

З 1933 г. пачаўся адваротны працэс узбуйнення вышэйшых навучальных устаноў. У маі 1933 г. на базе Планава-эканамічнага, Фінансава-эканамічнага інстытутаў, Інстытута спажывецкай кааперацыі ў Мінску створаны Інстытут народнай гаспадаркі. З чэрвеня гэтага года 6 інстытутаў (Энергетычны, Будаўнічы, Тарфяны, Воднамеліярацыйны, Хіміка-тэхналагічны, Харчовай прамысловасці) аб'ядналiся ў адну буйную вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову — Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут. У канцы жніўня горацкія навучальныя ўстановы рэарганізуюцца ў адзін сельскагаспадарчы інстытут з пяццю факультэтамі. Магілёўскі сельскагаспадарчы інстытут быў зліты з Віцебскім ветэрынарным інстытутам, Лошыцкі інстытут гародных культур — з Горацкім сельгасінстытутам.

Аналагічныя пераўтварэнні прайшлі ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

У выніку колькасць вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў скарацілася. Затое значна пашырыўся універсітэт, умацавалася яго вучэбна-матэрыяльная база. У 1934 г. ва універсітэце налічвалася пяць факультэтаў (фізіка-матэматычны, хімічны, біялагічны, гістарычны і факультэт геалогіі, глебы і геаграфіі). Тэрмін навучання складаў пяць гадоў. Для ўсіх паступаўшых ва універсітэт былі уведзены прыёмныя экзамены за курс ся рэдняй школы.

У сувязі з увядзеннем усенавуча на базе сямігадовай школы ў 1935—1937 гг. былі адкрыты ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы і Рагачове настаўніцкія інстытуты з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Захаваўся Вышэйшы педагагічны інстытут, створаны ў Мінску ў 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ і педагагічнага тэхнікума. Рэарганізацыі не закранулі Мінскі медыцынскі інстытут, таксама ўзнікшы з медыцынскага факультэта універсітэта. З 1932 г. ў Мінску пачала працаваць дзяржаўная кансерваторыя, у 1937 г. — Інстытут фізічнай культуры.

У 1938 г. у БССР налічвалася 23 вышэйшыя навучальныя ўстановы з колькасцю студэнтаў больш за 17 тыс. чалавек. У 100 тэхнікумах навучалася да 36 тыс. студэнтаў. За 1933-1938 гг. было падрыхтавана каля 7,5 тыс. спецыялістаў з вышэйшай і 19,7 тыс. з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у тым ліку больш за тысячу інжынераў і 4,9 тыс. тэхнікаў. Сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы рэспублікі (без ВКСШ) далі сельскай гаспадарцы 1,4 тыс.

спецыялістаў з вышэйшай і каля 4 тыс. спецыялістаў з сярэдняй адукацыяй. За гэты ж перыяд з вышэйшых педагагічных навучальных устаноў выпушчана 4,7 тыс. выкладчыкаў для ся рэдніх школ, рабфакаў, тэхнікумаў; з тэхнікумаў на працу ў школы рэспублікі накіравана 10,4 тыс. настаўнікаў, якія прайшлі адпаведны курс навучання.

1920-30-я гады — перыяд нараджэння і станаўлення беларускай савецкай навукі. Са студзеня 1922 г. пачала адлічваць сваю гісторыю першая буйная навукова-даследчая ўстанова рэспублікі — Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Ён быў створаны на базе Навуковатэрміналагічнай камісіі, якая з лютага 1921 г. функцыянавала ў сістэме Наркамасветы ССРБ і распрацоўвала беларускую навуковую тэрміналогію па розных галінах ведаў. Перад Інбелкультам ставілася задача арганізацыі планамернага вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі, сацыяльна-грамадскага руху на тэрыторыі Беларусі, аб'яднання і каардынацыі навуковадаследчай работы, якая праводзілася іншымі ўстановамі навукі, мастацтва, ВНУ і асобнымі навукоўцамі.

У лістападзе 1924 г. 3-я сесія ЦВК БССР абавязала СНК і Наркамасветы БССР умацаваць матэрыяльную базу Інбелкульта, аказаць яму дапамогу для прыцягнення да працы ў інстытуце кваліфікаваных спецыялістаў, стварыць вучоным спрыяльныя ўмовы навуковай дзейнасці. ЦВК прызнаў мэтазгодным і своечасовым ператварэнне Інбелкульта ў дзяржаўную навукова-даследчую ўстанову тыпу Акадэміі навук. У працэсе рэалізацыі пастановы былі створаны 10 секцый і 15 пастаянных камісій, польскі і яўрэйскі нацыянальныя сектары, латышская і літоўская нацыянальныя камісіі.

На перыферыі з'явілася шырокая сетка краязнаўчых таварыстваў, якія працавалі пад непасрэдным кіраўніцтвам інстытута. З кастрычніка 1925 г. пачаў выдавацца краязнаўчы часопіс «Наш край». У лютым 1926 г. Інбелкульт быў выдзелены са складу Наркамасветы БССР у самастойную навукова-даследчую ўстанову пры СНК БССР. Пры ім засноўваліся друкарня акадэмічнага тыпу і Музей прыроды рэспубліканскага значэння. У гэты перыяд значна пашырыліся сувязі інстытута з акадэмічнымі цэнтрамі і навуковымі ўстановамі СССР.

У кастрычніку 1928 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннямі ЦК КП(б)Б прынялі сумесную пастанову аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук (БАН).

Адкрыццё было прымеркавана да святкавання 10-годдзя ўтварэння БССР і адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы 1 студзеня 1929 г. У склад акадэміі ўвайшлі 6 інстытутаў, 2 нацыянальныя сектары, некалькі кафедраў і камісій. З самага пачатку кіраўніцтва акадэміі ўзяло курс на прыцягванне да дзейнасці сваіх навуковых падраздзяленняў вядомых вучоных як з самой рэспублікі, так і з іншых рэспублік СССР. У першы склад правадзейных членаў акадэміі былі ўведзены класікі беларускай літаратуры Я.Купала і Я.Колас, пісьменнік і грамадскі дзеяч З.Х.Жылуновіч (Цішка Гартны), вядомыя вучоныя У.І.

Пічэта, С.М. Некрашэвіч, Я.Ю. Лёсік, В.Ю. Ластоўскі, Г.І. Гарэцкі, А.Д.

Дубах, Я.Н. Афанасьеў, М.Ф. Бліядуха і інш., усяго 31 чалавек.

Першым прэзідэнтам БАН стаў беларускі гісторык і грамадскі дзеяч У.М. Ігнатоўскі, віцэ-прэзідэнтам — мовазнавец С.М.Некрашэвіч, неадменным сакратаром — гісторык, этнограф, пісьменнік В.Ю.

Ластоўскі. На выбарах, якія з 1929 па 1934 г. праводзіліся штогод, склад акадэмікаў папаўняўся новымі вядомымі імёнамі. Стварэнне Беларускай акадэміі навук з'явілася рашаючым фактарам у будаўніцтве і развіцці ў рэспубліцы сучаснай навукі. Арганізаваныя ў яе складзе спецыяльныя інстытуты ператварыліся ў буйныя навуковадаследчыя цэнтры БССР.

Акрамя БАН, у БССР узніклі самастойныя навукова-даследчыя інстытуты, якія абслугоўвалі асобныя галіны яе народнай гаспадаркі.

На пачатку 1930-х гадоў працавала 11 навукова-даследчых інстытутаў і шэраг вопытна-даследчых станцый. Сярод іх Інстытут прамысловасці, Інстытут аздараўлення і арганізацыі працы, Інстытуты калгаснага і саўгаснага будаўніцтва, Беларускі навуковадаследчы інстытут лясной гаспадаркі і інш. У інстытутах і вопытнадаследчых станцыях распрацоўваліся важныя для развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі праблемы.

У галіне гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху на Беларусі даследаванні праводзіў Навукова-даследчы iнстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху, створаны ў кастрычніку 1929 г. на базе існаваўшай з чэрвеня 1921 г. у складзе ЦК КП(б)Б Камісіі па збору, сістэматызацыі і выданні дакументаў і матэрыялаў па гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі (Гістпарт пры ЦК КП(б)Б). Адкрытыя па ініцыятыве інстытута ў Мінску Дом-музей I з'езда РСДРП (сакавік 1925 г.) і Музей рэвалюцыі БССР (май 1925 г.) уваходзілі ў яго структуру. У калегіях і камісіях інстытута ў 1920-я гады ўдзельнічалі, акрамя сакратароў ЦК КП(б)Б, Старшыня ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў, Старшыня СНК БССР М.М.Галадзед, прэзідэнт БАН У.М.Ігнатоўскі, іншыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы рэспублікі. У якасці літаратурных рэдактараў да работы прыцягваліся беларускія пісьменнікі Я.Колас, З.Бядуля, Ц.Гартны і інш. З пачатку 1930-х гадоў пад націскам афіцыйнай ідэалогіі інстытут страчваў аб'ектыўнасць у даследаваннях і ператвараўся ў сродак выканання «сацыяльнага заказу», які прадпісваўся зверху. Пасля абвінавачванняў у «зрыве»

вывучэння гісторыі ВКП(б) і КП(б)Б, засмечанасці «шкодніцкімі элементамі» інстытут у 1938 г. быў ліквідаваны. Дзейнасць яго адноўлена пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу 1930-х гадоў адбыліся змены ў функцыях, структуры і накірунках дзейнасці Акадэміі навук. Пастановай СНК БССР ад 13 мая 1931 г. «Аб рэарганізацыі Беларускай акадэміі навук» яна прызнавалася адзіным навуковым рэспубліканскім цэнтрам, які павінен ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва ўсёй навукова-даследчай работай у БССР. На акадэмію ўскладваліся функцыі планавання навукова-даследчай работы, кантролю за ходам выканання навуковых праграм. Наркаматам рэспублікі прапанавалася ўзмацніць аператыўнае кіраўніцтва даследчай дзейнасцю галіновых інстытутаў.

У канцы 1931 — пачатку 1932 г. у структуры акадэміі былі ліквідаваны камісіі і кафедры. Замест іх ствараліся адпаведныя інстытуты. У 1932 г. налічвалася 12 інстытутаў: гісторыі, мовы, літаратуры і мастацтва, філасофіі, эканомікі, савецкага будаўніцтва і права, хіміі, геалогіі, аграглебавы, фізіка-тэхнічны, псіханеўралагічны і біялагічны. Меліся нацыянальныя сектары: яўрэйскі, польскі, літоўскі і латышскі. Як самастойныя ўстановы пры прэзідыуме акадэміі працавалі Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі, Інстытут аспірантуры, Цэнтральнае бюро масавай працы і краязнаўства, выдавецтва і бібліятэка. У аспірантуры вучылася 467 аспірантаў, у далейшым іх колькасць павялічылася. Інстытуты, сектары і іншыя навуковыя падраздзяленні вялі даследаванні ў сферы біялагічных, сельскагаспадарчых навук, па вывучэнні мясцовай мінеральнай сыравіны, будаўнічых матэрыялаў, у навуках гуманітарнага цыкла (гісторыя, мова, мастацтва і інш.).

Праведзеная ў рэспубліцы, у першую чаргу з дапамогай Акадэміі навук, работа па падрыхтоўцы ўласных навуковых кадраў дазволіла да канца першай пяцігодкі мець у яе навукова-даследчых інстытутах і вышэйшых навучальных установах больш за 1600 навуковых работнікаў. Імёны многіх з іх былі вядомы і за межамі БССР.

Рэарганізацыі і значныя змяненні ў сістэме АН БССР і ведамасных навукова-даследчых інстытутах мелі месца і ў далейшым, асабліва ў 1937-1938 гг. Шкоды беларускай навуцы яны нанеслі значна больш, чым далі прыбыткаў. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны многае зноў давялося перабудоўваць, вяртаючы развіццё навукова-даследчых інстытутаў ва ўжо апрабаванае рэчышча.

Адразу пасля вызвалення рэспублікі ад польскай акупацыі яе кіраўніцтвам былі зроблены захады па аднаўленні і развіцці перыядычнага друку і выдавецкай справы. Увага ў першую чаргу надавалася ўмацаванню паліграфічнай базы, кадравага складу, павелічэнню тыражоў як тых друкаваных выданняў, што ўжо выходзілі ў Беларусі пасля рэвалюцыі, так і тых, якія ствараліся нанава. Калі ў снежні 1920 г. у рэспубліцы выходзіла 12 перыядычных выданняў, то ў снежні 1921 — ужо 23.

У ліпені 1920 г. у Мінску аднавіўся выхад цэнтральнага партыйнага органа газеты «Звезда». На яе старонках галоўнае месца занялі пытанні партыйнага жыцця, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Да ліпеня 1924 г. газета выпускалася на рускай мове, са жніўня 1927 г. стала поўнасцю беларускамоўнаю. Як дадатак да яе з лютага 1921 г. выходзіла масавая сялянская газета «Белорусская деревня». З сакавіка 1924 г. яна ператвараецца ў самастойную газету на беларускай мове — орган Мінскага акруговага камітэта КП(б)Б і Мінскага акрвыканкома. У 1931 г. газета перайменавана ў «Калгаснік Беларусі».

З ліпеня 1920 г. замест часопіса «Савецкая Беларусь» (выдаваўся ў Смаленску) у Мінску пачала выдавацца аднайменная газета — орган ЦВК Саветаў Беларусі. Вялікую ўвагу газета надавала асвятленню пытанняў савецкага будаўніцтва, нацыянальнай палітыкі, культуры, працы сярод інтэлігенцыі. Друкавалася яна на беларускай мове (выданне спынена ў 1933 г.). Разам са «Звяздой» «Савецкая Беларусь»

з'яўлялася вядучым грамадска-палітычным масавым друкаваным выданнем.

У канцы 1922 г. у сувязі з адсутнасцю на месцах неабходных сродкаў і літаратурных сіл ліквідуюцца павятовыя газеты. Адначасова нараджаецца юнацкі, дзіцячы друк, ствараюцца прафсаюзныя, ваенныя і іншыя выданні, засноўваюцца акруговыя газеты. З 1921 г.

выходзяць газеты: «Красная смена» (з 1926 г. «Чырвоная змена») — орган ЦК КСМБ, «Красноармейская правда» — орган палітупраўлення Рэўваенсавета Заходняга фронту. У 1924 г. з'яўляюцца акруговыя газеты як органы акруговых камітэтаў КП(б)Б і акруговых выканкомаў. Некаторыя з іх мелі дадаткі — органы акруговых камітэтаў камсамола. У 1927 г. арсенал перыядычнага друку папоўніла газета «Рабочий» — орган ЦК КП(б)Б, у 1929 г. «Піянер Беларусі» — орган ЦК ЛКСМБ, у 1932 г. «Літаратура і мастацтва»

(выдавалася Наркамасветы БССР і пісьменніцкай арганізацыяй).

Першая палова 1920-х гадоў — час нараджэння многіх беларускіх часопісаў. У сакавіку 1922 г. пачынае выдавацца партыйны часопіс «Вперед». У студзені-лютым ён змяняецца часопісам «Весткі ЦК КП(б)Б», з сакавіка 1927 г. — гэта часопіс палітыкі і практыкі партыйнай работы «Бальшавік Беларусі». З 1924 г.

выхо-дзяць «Беларуская работніца і сялянка», «Асвета» (у 1930-1936 гг.

«Камуністычнае выхаванне»), «Беларускі піянер», з 1925 г. — «Плуг»

(затым па 1933 г. «Шляхі калектывізацыі»), з 1926 г. — «Сацыялістычнае будаўніцтва». Ствараюцца новыя літаратурнамастацкія часопісы: «Полымя» (1922, з 1932 г. «Полымя рэвалюцыі»), «Маладняк» (1923), «Узвышша» (1927) і інш.

У маі 1926 г. у БССР выходзіла 17 газет, у тым ліку 5 рэспубліканскіх, 3 маладзёжныя (агульны тыраж іх быў больш за 90,6 тыс. экземпляраў). Акрамя таго, выдавалася 12 часопісаў і 4 ведамасныя бюлетэні, тыраж якіх складаў 42,6 тыс. экземпляраў. У канцы 1928 г. колькасць масавых газет дасягнула 37, з іх 30 выпускалася на беларускай мове. У сярэдзіне 1930 г. у сувязі з ліквідацыяй акруг скасаваны акруговыя, а таксама калгасныя, саўгасныя і некаторыя фабрычна-заводскія газеты. На іх аснове ў прамысловых цэнтрах і шэрагу сельскагаспадарчых раёнаў разгортваецца сетка раённых газет. У 1931 г. налічвалася 64 раённыя і 60 шматтыражных газет. У 1932 г. колькасць газет складала 293, у іх ліку 11 цэнтральных, 75 раённых і 96 шматтыражных, часопісаў —

23. З 1938 г. у сувязі са стварэннем абласцей пачалі выдавацца абласныя газеты. Колькасць газет скарацілася да 199 (спынілі выхад да 100 шматтыражных газет палітаддзелаў МТС), часопісаў — да 14.

На беларускай мове выходзіла 149 газет і 10 часопісаў агульным тыражом 1461 тыс. экземпляраў. У параўнанні з 1928 г. газетная сетка, а таксама тыражы перыядычных выданняў павялічыліся больш чым у пяць разоў.

З лістапада 1920 г. у рэспубліцы пачало функцыянаваць Дзяржаўнае выдавецтва. У далейшым яно аб'ядналася з Паліграфвытворчасцю ў адну выдавецкую арганізацыю — Белтрэстдрук. Замест кааператыўнага выдавецтва «Адраджэнне», створанага ў 1922 г. у сувязі з вялікім попытам на беларускую кнігу, арганізуецца кааператыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь». У 1922-1923 гг. абодва выдавецтвы выпусцілі 53 назвы кніг і брашур, у тым ліку 25 на беларускай мове. У 1924 г. у сувязі з цэнтралізацыяй выдавецкай справы ў складзе Наркамасветы БССР ствараецца адзінае Беларускае дзяржаўнае выдавецтва на правах самастойнай гаспадарчай адзінкі. Цэнтралізацыя спрыяла як пашырэнню, так і паляпшэнню якасці друкаванай прадукцыі. У 1926 г. Белдзяржвыдавецтва выдала 138 назваў кніг і брашур агульным тыражом 1150 тыс. экземпляраў. Колькасць беларускіх выданняў склала 107 назваў, тыраж — 1028 тыс. экземпляраў.

У другой палове 1920-х гадоў выдавецкая дзейнасць працягвала расшырацца. У 1931 г. тыраж выдадзеных кніг перавысіў 10,7 млн.

экземпляраў. У 1932 г. Белдзяржвыдавецтва рэарганізуецца. З яго выдзяляюцца як самастойныя партыйнае і тэхнічнае выдавецтвы.

Кнігавыдавецкая справа развівалася і ў далейшым. Адно толькі Белдзяржвыдавецтва на працягу 1934-1936 гг. выпусціла каля 1,8 тыс. назваў кніг тыражом у 18,5 млн. экземпляраў.

Міжваенны перыяд характэрны з'яўленнем у рэспубліцы радыёвяшчання, масавай бі бліятэчнай і клубнай працы, станаўленнем нацыянальнага кіна- і тэатральнага мастацт ва, пашырэннем формаў іх выхаваўчага ўздзеяння.

Пачатак развіццю радыёвяшчання паклала створаная ў лістападзе 1925 г. першая ў рэспубліцы радыёстанцыя, якая атрымала назву імя Саўнаркома БССР. Выдзяленне з дзяржаўнага бюджэту сродкаў на яе ўтрыманне, на будаўніцтва радыёвузлоў і радыё-трансляцыйных ліній павялічвалася. У 1932 г. у БССР налічвалася 65 радыёвузлоў супраць 8 ў 1930 г. У мэтах паляпшэння кіраўніцтва развіццём радыёвяшчання пастановаю Прэзідыума ЦВК БССР ад 17 красавіка 1932 г. яно выдзяляецца з сістэмы сувязі ў самастойную галіну. Заснаваны гэтай пастановай Камітэт радыёвяшчання пры ЦВК БССР у снежні 1933 г. быў рэарганізаваны ў Камітэт радыёфікацыі і радыёвяшчання. У 1937 г. у рэспубліцы працавалі 162 радыёвузлы, з іх 88 у раённых цэнтрах; у сельскай мясцовасці мелася 80 тыс. радыёкропак. У 1940 г. колькасць радыёкропак на сяле вырасла да 191 тыс.

Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, якія перажывала рэспубліка, у ёй за кошт штогадовага павялічэння бюджэтных асігнаванняў і сродкаў грамадскіх арганізацый, у першую чаргу прафсаюзаў, хутка аднаўлялася і пашыралася сетка бібліятэк. У 1923 г. працавала 400 масавых бібліятэк з фондам у 963,9 тыс. кніг.

Вялікая роля ў развіцці бібліятэчнай справы належала універсітэцкай бібліятэцы, створанай у 1921 г. У камплектаванні яе ўдзельнічалі многія навуковыя бібліятэкі РСФСР і Украіны. У жніўні 1922 г. бібліятэка рэарганізавана ў Беларускую дзяржаўную і універсітэцкую бібліятэку і адкрыта для ўсеагульнага карыстання. Да гэтага часу яна налічвала каля 130 тыс. тамоў навуковай, палітычнай і мастацкай літаратуры. Шырока быў прадстаўлены беларускі аддзел.

Вялася работа па развіцці беларускай нацыянальнай бібліяграфіі, складаліся краязнаўчыя бібліяграфічныя карткі, праводзіўся адбор матэрыялаў пра Беларусь з дарэвалюцыйнага расійскага і ўкраінскага друку.

У 1926 г. Беларуская дзяржаўная і універсітэцкая бібліятэка ператвараецца ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку. У 1927 г.

адкрываюцца яе філіялы ў Віцебску, Магілёве, пазней у Гомелі.

Чарговы этап развіцця бібліятэкі звязаны з яе перабудовай паводле пастановы СНК БССР ад 10 жніўня 1932 г. у Дзяржаўню бібліятэку і Бібліяграфічны інстытут БССР. Пастанова прымалася ў гонар 10годдзя існавання бібліятэкі. У гэтым жа годзе ёй быў перададзены будынак, спецыяльна ўзведзены для бібліятэчных мэтаў. Бібліятэка стала ўзорнай па арганізацыі бібліятэчнай справы і абслугоўванні чытача кнігай, вядомым ва ўсім Савецкім Саюзе культурна-асветным цэнтрам. У 1938 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка налічвала 1,8 млн. тамоў рознай літаратуры, мела 11 тыс. пастаянных чытачоў, штодзённа абслугоўвала да 1,8 тыс. наведвальнікаў. Яна ператварылася ў галоўнае дзяржаўнае кнігасховішча БССР. У 1938 г.

на базе яе філіялаў у Віцебску, Магілёве, Гомелі пачалі працаваць абласныя бібліятэкі.

Для развіцця бібліятэчнай справы вялікае значэнне мела стварэнне ў 1923 г. пры Беларускай дзяржаўнай і універсітэцкай бібліятэцы рэспубліканскага філіяла Расійскай кніжнай палаты, рэарганізаванага у 1924 г. у Беларускую кніжную палату. Па абавязковых экземплярах выданняў, якія выходзілі ў рэспубліцы, палата выпускала «Летапіс друку БССР». У кастрычніку 1924 г.

сумеснай пастановай Прэзідыума ЦВК і СНК БССР пры Беларускай кніжнай палаце ствараецца Кніжны абменны фонд. На яго ўскладваліся абавязкі ажыццяўлення міжбібліятэчнага і міжнароднага абмену кніжнымі выданнямі.

Дзяржаўная бібліятэка БССР аказвала метадычную, арганізацыйную і іншую дапамогу масавым бібліятэкам, у першую чаргу раённым і мясцовым. Колькасць іх з году ў год павялічвалася.

Калі ў 1929 г. бібліятэчная сетка рэспублікі ўключала 631 бібліятэку з кніжным фондам да 1,51 млн. тамоў кніг, то ў 1932 г. бібліятэк стала 1233, а іх кніжны фонд склаў 2,27 млн. тамоў рознай літаратуры.

Бібліятэкі ствараліся на прадпрыемствах, у МТС, саўгасах і калгасах, у школах. Раённыя і найбольш буйныя сельскія бібліятэкі мелі ў аддаленых населеных пунктах свае філіялы. Па звестках на студзень 1938 г., у БССР налічвалася 2119 масавых, навуковых, тэхнічных бібліятэк, больш за 5 тыс. вучэбных і дзіцячых. Агульны кніжны фонд іх складаў 10,6 млн. тамоў кніг рознага накірунку.

Да 1924 г. у БССР назіраўся працэс скарачэння колькасці клубаў і хат-чытальняў у сувязі з пераводам іх на мясцовыя бюджэты і ў цэлым з недахопам фінансавых сродкаў. Частка клубных устаноў на вёсцы ўтрымлівалася на сродкі мясцовага насельніцтва, многім з іх дапамагала весці культурна-асветную працу культурнае шэфства горада над вёскай. У 1924 г. негатыўныя працэсы былі спынены і пачаўся паступовы рост сеткі клубных устаноў. Калі ў 1926 г. у гарадах рэспублікі налічвалася 129 рабочых клубаў і 155 чырвоных куткоў, то ў 1929 г. колькасць рабочых клубаў склала 194, чырвоных куткоў — 376. Клубны актыў за гэты час вырас з 20,8 да 30,5 тыс.

чалавек. У вёсцы ў 1929 г. працавала 487 сеткавых хат-чытальняў (у тым ліку 423 беларускія, 39 польскія, 18 яўрэйскія, 4 латышскія і 3 літоўскія). Налічвалася 114 Народных дамоў і Дамоў селяніна. У 1937 г. у БССР мелася 2417 клубных устаноў (без чырвоных куткоў), уключаючы 1113 клубаў і Дамоў сацыялістычнай культуры.

Шляхам арганізацыі лекцый, дакладаў, гутарак на палітычныя, эканамічныя, прыродазнаўчыя тэмы, вядзення тэхнічнай і сельскагаспадарчай прапаганды, пастаноўкі канцэртаў і спектакляў, дэманстрацыі кінафільмаў клубныя ўстановы ажыццяўлялі культурнаасветныя і выхаваўчыя функцыі. У канцы 1936 г. на базе клубных устаноў працавала 14 тыс.

калектываў мастацкай самадзейнасці:

драматычных, харавых, музычных, танцавальных і інш. Многія мастацкія калектывы былі вядомы не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі, атрымлівалі высокія ацэнкі па выніках удзелу ва ўсесаюзных алімпіядах самадзейнага мастацтва, выступленняў у Маскве і іншых гарадах краіны.

Важнымі вехамі на шляху станаўлення беларускага нацыянальнага кінамастацтва і стварэння ў рэспубліцы шырокай сеткі паказу кінафільмаў сталі арганізацыя ў снежні 1924 г.

Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно) і ў 1928 г. у Ленінградзе кінастудыі мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. — у Мінску). У 1925 г. Белдзяржкіно аб'ядналася з кінаарганізацыяй «Беларускае пралеткіно» і ўзяло на сябе функцыі па арганізацыі кінапракату. У лютым 1926 г. яно атрымала спецыяльны крэдыт на падрыхтоўчыя работы па вытворчасці нацыянальных кінафільмаў, будаўніцтве і пераабсталяванні кінатэатраў, клубаў і ўстаноўцы ў іх кінаапаратуры, а таксама для абслугоўвання сельскага насельніцтва кінаперасоўкамі.

Нацыянальнае беларускае кіно пачыналася са стварэння хранікальных фільмаў аб палітычных падзеях у жыцці рэспублікі (першая хроніка, напрыклад, была прысвечана першамайскім урачыстасцям у Мінску ў 1925 г.), затым мастацкіх фільмаў (першы мастацкі фільм «Лясная быль» з'явіўся на экранах у 1926 г.). З 1931 г.

наладжваецца выпуск кіначасопіса «Савецкая Беларусь». У 1935 г. у Мінску адкрыта спецыяльная студыя кінахронікі. Тэматыка першых беларускіх мастацкіх кінафільмаў прысвячалася людзям і падзеям з гістарычнага мінулага, героіцы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, праблемам сучаснасці. У перыяд з 1926 па 1929 г. Бел-дзяржкіно выпусціла 16 нацыянальных кінакарцін. З пачатку 1930 г. беларускае кіно становіцца гукавым.

Рост колькасці кінаустановак назіраўся як у гарадах рэспублікі, так і ў вёсцы. У 1929 г. іх стала 376 супраць 15 у 1923 г. Калі ў 1925 г.

у сельскай мясцовасці працавала 25 кінаперасовак, то ў 1929 г. — 71.

У 1932 г. уся кінапракатная сетка, за выключэннем кінаўстановак Дамоў сацыялістычнай культуры і прафсаюзных арганізацый, была сканцэнтравана ў сістэме Белдзяржкіно. У шэрагу гарадоў рэспублікі (Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Полацк, Барысаў і інш.) былі пабудаваны гукавыя кінатэатры.

У сакавіку 1933 г. сістэма кіраўніцтва кінасправай у рэспубліцы зведала чарговую рэарганізацыю. Трэст кінапрамысловасці Белдзяржкіно быў падпарадкаваны СНК БССР на правах Галоўнага ўпраўлення па справах кіно і фотапрамысловасці БССР з задачай вытворчасці ўсіх відаў фільмаў, іх пракату і кінафікацыі рэспублікі. У яго веданне перадаваліся кінапрадпрыемствы, навучальныя ўстановы, дзе рыхтаваліся кінаработнікі, гарадскія кінатэатры.

Кіраваць сельскай кінасеткай даручалася райвыканкомам.

У 1939 г. у БССР функцыянавала 1063 кінаўстаноўкі — удвая больш, чым у 1930 г. Больш за 600 кінаўстановак з'яўляліся гукавымі.

Значныя зрухі ў пачатку 1920-х гадоў адбываліся ў развіцці беларускага тэатра, які да гэтага часу ўжо меў пэўную вядомасць і традыцыі.

У верасні 1920 г. у Мінску быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр. У 1926 г. ён атрымаў назву Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1). У тэатральную трупу ўвайшлі акцёры Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, іншых мастацкіх калектываў, а таксама аматары мастацкай самадзейнасці. Мастацкім кіраўніком працаваў беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч Ф.П. Жда-новіч, з верасня 1921 г. — рэжысёр, драматург, педагог Е.А.Міровіч. У гэты ж час рэжысёр, акцёр, драматург У.І. Галубок арганізаваў перасовачны тэатральны калектыў — так званую «Трупу Галубка» (першы спектакль адбыўся ў жніўні 1920 г. у Мінску). З 1924 г. калектыў пад назвай Другой беларускай дзяржаўнай трупы быў пераведзены на дзяржаўны бюджэт, а ў 1926 г. атрымаў назву Беларускага дзяржаўнага перасовачнага тэатра. З 1932 г. гэта Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (БДТ-3). Мастацкім кіраўніком тэатра быў прызначаны рэжысёр, акцёр, педагог К.М.Саннікаў, дырэктарам У.І.Галубок. Тэатр пастаянна знаходзіўся ў руху, наведваў самыя аддаленыя населеныя пункты Беларусі. Толькі за першыя два гады існавання 224 яго спектаклі наведала 150 тыс. чалавек. У 1926 г. у Віцебску з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі (Масква) ствараецца Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2).

У Мінску адкрыліся таксама Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР (1926), Беларускі рабочы тэатр (1928), тэатр імя Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі (1930), Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр БССР (1929), Беларускі дзяржаўны цэнтральны тэатр рабочай моладзі (1930), Беларускі тэатр юнага гледача (1931), у Бабруйску — Дзяржаўны рускі тэа тр БССР (1932 г., з 1935 г. — у Магілёве). З пачаткам калектывізацыі сельскай гаспадаркі ўзнікаюць калгаснасаўгасныя тэатры. У сярэдзіне 1930-х гадоў яны працавалі ў 11 гарадах і раённых цэнтрах рэспублікі. У 1939 г. у БССР налічвалася 15 тэатраў, у тым ліку 7 калгасна-саўгасных і два тэатры юнага гледача.

Тэатральнае жыццё вызначалася ў першую чаргу дзейнасцю вядучых калектываў: БДТ-1, БДТ-2 і БДТ-3. Для тэатральнага мастацтва 1920-х гадоў былі характэрны спектаклі, створаныя на фальклорным і гістарычным матэрыяле. Паказ мінулага народа, яго гістарычных ці легендарных герояў спалучаўся з увасабленнем на тэатральнай сцэне тагачаснай рэчаіснасці. З другой паловы 1920-х гадоў тэатры сталі працаваць амаль цалкам на сучасным для тых дзён рэпертуары.

У іх склаліся таленавітыя творчыя калектывы, з асяроддзя якіх вылучыўся цэлы шэраг шырока вядомых артыстаў:

Д.А. Арлоў, В.У. Галіна, Г.П. Глебаў, Я.К. Глебаўская, Г.Ю. Грыгоніс, А.К. Ільінскі, Р.М. Кашэльнікава, П.С. Малчанаў, Б.В. Платонаў, В.М.

Пола, Л.Р. Рахленка, Л.І. Ржэцкая, С.М. Станюта, З.Ф. Стома, У.І.

Уладамірскі, якія атрымалі званне народных артыстаў БССР і СССР.

У станаўленні і развіцці нацыянальнага музычнага мастацтва вялікую ролю адыграў Беларускі музычны тэхнікум, адкрыты ў Мінску ў 1924 г. Яго класы, студыі, творчыя калектывы сталі базай для арганізацыі буйных дзяржаўных аб’яднанняў рознага музычнага жанру: оперны і балетны класы — Беларускай студыі оперы і балета (1930), якая падрыхтавала глебу для адкрыцця ў маі 1933 г.

Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета; сімфанічны аркестр — Сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра (1930);

ансамбль беларускіх народных інструментаў — Аркестра народных інструментаў філармоніі (1937). Сярод выкладчыкаў і выпускнікоў тэхнікума было шмат вядомых тэарэтыкаў музыкі, піяністаў, скрыпачоў, віяланчэлістаў, вакалістаў.

З 1932 г. пачала працу Беларуская кансерваторыя. Адно з яе галоўных дасягненняў у перадваенны перыяд — падрыхтоўка нацыянальных кампазітарскіх кадраў (У.У.Алоўнікаў, А.В.Багатыроў, М.Я.Крошнер, Д.А.Лукас, П.П.Падкавыраў і інш.). Малады Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, выхаваны на творах рускай і заходнееўрапейскай класікі, традыцыях беларускага народнага мастацтва, да канца 1930-х гадоў выйшаў у лік лепшых оперных калектываў Савецкага Саюза, а на дэкадзе беларускага мастацтва ў 1940 г. заваяваў прызнанне і павагу маскоўскага гледача. Пастаноўкі тэатрам нацыянальных спектакляў адрозніваліся высокім узроўнем працы рэжысёраў і майстэрствам выканаўцаў. У тыя гады вылучаліся такія вядомыя ў далейшым спевакі, як Л.П. Александроўская, Л.Ф.

Аляксеева, А.Д. Арсенка, І.М. Балоцін, В.Ф. Валчанецкая, М.І.

Дзянісаў, С.Ю. Друкер, В.В. Каліноўскі, В.М. Малькова, Р.В. Млодэк, І.А. Мурамцаў.

У 1937 г. створана Беларуская філармонія. Яна аб'яднала сімфанічны аркестр, аркестр народных інструментаў, харавую капэлу, ансамбль беларускай народнай песні і танца, вакальны і смычковы квартэты, групу салістаў. У філармоніі працавалі кіраўнік ансамбля і кампазітар І.І. Любан, кампазітар, хормайстар, фалькларыст Н.Ф. Сакалоўскі, цымбаліст, дырыжор, кампазітар І.І.

Жыновіч і іншыя таленавітыя майстры. Вядомасць да іх прыйшла ў 1930-я гады. Творчыя калектывы філармоніі з поспехам удзельнічалі ва ўсесаюзных музычных конкурсах і аглядах. З 1938 г. у БССР існуе Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.

У 1920-я гады у беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. У сваёй большасці яны паходзілі з сялян і рабочых, прайшлі суровую жыццёвую школу ў гады грамадзянскай вайны, актыўна ўдзельнічалі ў першых паслярэвалюцыйных пераўтварэннях. З іх з'яўленнем у літаратуру быў унесены маладзёжны энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйная рамантыка, цяга да калектывізму. У лістападзе 1923 г. маладыя пісьменнікі і паэты на чале з Міхасём Чаротам, які яшчэ ў 1919 г. заявіў пра сябе творамі, прасякнутымі пафасам рэвалюцыі, аб'ядналіся ў адзіную літаратурную арганізацыю пад назвай «Маладняк». Сярод заснавальнікаў, акрамя Міхася Чарота, які ўзначаліў аб'яднанне, былі Алесь Дудар, Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны, сярод членаў — Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля, Уладзімір Галубок, Паўлюк Трус, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Міхась Зарэцкі, Пятро Глебка, Платон Галавач, Алесь Звонак, Мікола Хведаровіч, Максім Лужанін, Нічыпар Чарнушэвіч. Усяго на канец 1925 г. у «Маладняку»

налічвалася разам са студыйцамі і гурткоўцамі больш за 300 членаў.

У мастацкай творчасці ўдзельнічалі літаратары з рознымі здольнасцямі, схільнасцямі, палітычнымі поглядамі. «Маладняк», які знаходзіўся пад пастаянным партыйным кантролем, формай сваёй арганізацыі і метадамі працы аказаўся няздольным задаволіць іх патрэбы. У выніку ўжо ў першыя месяцы 1926 г. пачаўся выхад з аб'яднання літаратараў, якія групаваліся на блізкіх для сябе мастацкаэстэтычных платформах. У маі гэтага года заявіла аб самавызначэнні як «узвышанскай школы беларускай пралетарскай паэзіі» група літаратараў, заснаваўшая новую арганізацыю пад назвай «Узвышша».

Сярод пакінуўшых «Маладняк» і ўвайшоўшых ва «Узвышша» былі:

Бабарэка, Бядуля, Глебка, Дубоўка, Лужанін, Пушча і інш. У тэзісах аб утварэнні «Узвышша» пазначаліся накірункі, праз якія меркавалася «тварыць узвышша беларускай мастацкай літаратуры»: высокая культура беларускай мовы, жыццёвая сімволіка мастацкага твора, яго канцэнтраваная вобразнасць, дынамічнасць кампазіцыі, беларуская жанравасць, адзінства творча-мастацкай ідэі. Абодва аб'яднанні мелі свае часопісы («Маладняк», «Узвышша»). На іх старонках друкаваліся мастацкія і публіцыстычныя творы, вялася палеміка вакол палітычных і эстэтычных прынцыпаў.

Следам за «Узвышшам» з'яўляюцца беларускія літаратурныя суполкі, якія назвалі сябе «Пробліскам», «Літаратурна-мастацкай камунай». Існавалі яны, аднак, нядоўга, і да 1928 г. іх члены вярнуліся ў «Маладняк».

Пісьменнікі старэйшага пакалення ў снежні 1927 г. згуртаваліся вакол часопіса «Полымя», стварыўшы літаратурнае аб'яднанне пад такой жа назвай. Заснавальнікамі «Полымя» сталі М.С.Кудзелька (Міхась Чарот), З.Х.Жылуновіч (Цішка Гартны), І.А.Пятровіч (Янка Нёманскі), К.М.Міцкевіч (Якуб Колас), І.Д.Луцэвіч (Янка Купала), М.Я.Касянкоў (Міхась Зарэцкі), А.І.Александровіч, М.А.Грамыка, М.М.Піятуховіч. У статуце аб’яднання адзначаліся такія яго задачы, як далейшае развіццё беларускай мастацкай літаратуры, узмацненне яе сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам, замацаванне ў беларускай мастацкай літаратуры пралетарскай ідэалогіі, развіццё і ўдасканаленне нацыянальнай формы мастацкай творчасці.

У выніку далейшай рэарганізацыі «Маладняка», паводле рашэнняў яго Усебеларускага з'езда (лістапад 1928 г.), узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў і паэтаў (БелАПП).

У яе ўваходзілі А.Александровіч, А.Астрэйка, П.Броўка, П.Галавач, А.Звонак, А.Куляшоў, М.Лынькоў, П.Трус, М.Хведаровіч і інш.

На пачатку 1930-х гадоў у БССР існавала некалькі літаратурных аб'яднанняў: БелАПП, «Полымя», «Узвышша», Беларускае аб'яднанне пралетарска-калгасных пісьменнікаў, Беларускае літаратурнае аб'яднанне Чырвонай Арміі і Флоту (БелЛАЧАФ).

У 1932 г. была праведзена перабудова літаратурна-мастацкіх арганізацый з мэтай аб'яднання ўсіх пісьменнікаў і паэтаў, якія стаялі на пазіцыях Савецкай улады і сваёй творчасцю дапамагалі сацыялістычнаму будаўніцтву. Яна прывяла да стварэння Саюза пісьменнікаў БССР, якое было абвешчана на Першым Усесаюзным з'ездзе пісьменнікаў у Мінску (8-14 чэрвеня 1934 г.).

Зведваючы ціск партыйнай монаідэалогіі, падвяргаючыся пастаяннай крытыцы, часам беспадстаўнай, адміністрацыйнаму ўздзеянню беларускія пісьменнікі, паэты, драматургі тым не менш здолелі стварыць высокамастацкія творы, якія сталі залатым фондам беларускай літаратуры. Галоўнай тэматычнай накіраванасцю і зместам паэзіі, прозы, драматургіі былі адлюстраванне падзей рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, праблем сацыяльна-эканамічнай перабудовы грамадства, духоўнага і маральнага свету людзей, роздум аб гістарычным мінулым беларускага народа, водгук на падзеі паўсядзённага жыцця. Твар беларускай літаратуры вызначалі імёны такіх шырока вядомых у рэспубліцы і за яе межамі літаратараў, як Я.Купала (І.Д.Луцэвіч), Я.Колас (К.М.Міцкевіч), М.Ц.Лынькоў, Э.Л.Самуйлёнак, З.Бядуля (С.Я.Плаўнік), П.У.Броўка, П.Ф.Глебка, К.Крапіва (К.К.Атраховіч), К.Чорны (М.К.Раманоўскі), М.І.Гарэцкі, А.А.Бабарэка, М.Зарэцкі (М.Я.Касянкоў), М.Лужанін (А.М.Каратай) і многія іншыя.

Рэканструкцыя гарадоў, будаўніцтва жыллёвых комплексаў і прамысловых прадпрыемстваў, якія разгарнуліся ў 1930-я гады, выклікалі развіццё ў рэспубліцы архітэктуры. Фарміраваліся яе асноўныя прынцыпы і накірункі. Станаўленне новай архітэктуры суправаджалася барацьбой плыняў і поглядаў розных творчых груповак. Адбываўся пералом у адносінах архітэктараў да спадчыны мінулага, пераадольваліся фармалістычныя захапленні.

У сярэдзіне 1930-х гадоў у БССР узведзена па індывідуальных праектах шмат манументальных пабудоў. Архітэктурнымі асаблівасцямі яны выдзеляюцца і ў нашы дні. Сярод іх Беларускі тэатр оперы і балета (1935-1937 гг.; І.Р.Лангбард), Дом Чырвонай Арміі (1934-1939 гг.; І.Р.Лангбард), Рэспубліканскі палац піянераў і школьнікаў (1933-1936 гг.; А.П.Воінаў, У.М.Вараксін), галоўны корпус АН БССР (1935-1939 гг.; А.П.Воінаў), будынак ЦК КПБ (1931-1941 гг., закончаны ў 1947 г.; А.П.Воінаў, У.М.Вараксін). Праводзілася работа па добраўпарадкаванні і азеляненні гарадоў, развіцці транспарту, перабудове садоў і паркаў у Паркі культуры і адпачынку, стварэнні вакол гарадоў лесапаркаў, штучных вадаёмаў з пляжамі (Камсамольскае возера ў Мінску).

У цеснай сувязі з архітэктурай развівалася манументальнае мастацтва. Яно было прадстаўлена імёнамі майстроў, творчасць якіх пакінула значны след у станаўленні беларускай скульптуры: А.В.Г рубэ, А.М.Бразер, З.І.Азгур, А.А.Бембель, А.К.Глебаў, А.М.Арлоў і інш. У іх працах на фоне сацыяльных перамен у грамадстве адлюстроўваліся вобразы вядомых пісьменнікаў, вучоных, грамадскіх дзеячаў, рабочых і калгаснікаў, своеасаблівасці нацыянальнай культуры беларускага народа.

У гісторыі жывапісу Беларусі тых часоў прыкметную старонку складае дзейнасць Віцебскага мастацкага тэхнікума. Тэхнікум быў адкрыты ў 1923 г. на базе народнай мастацкай школы, створанай яшчэ ў 1918 г. Ён з'яўля ўся не толькі галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастакоў, але і сродкам збірання мастацкіх кадраў у рэспубліцы. Хоць у 1921-1922 гг. частка віцебскіх мастакоў абстракцыянісцкага накірунку (М.З.Шагал, К.С.Малевіч, Р.Фальк і інш.) пакінула межы Беларусі, аднак многія традыцыі народнай мастацкай школы захоўваліся, набываючы рэалістычны падмурак. У жывапісе актыўна працавалі мастакі В.В.Волкаў, М.М.Філіповіч, М.П.Станюта, У.М.Кудрэвіч, І.В.Ахрэмчык, Ф.А.Фогт, Я.А.Зайцаў і інш.

Масавым відам мастацтва станавілася графіка. Развіццё атрымала тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва. Адкрыццё ў Гістарычным музеі Беларусі аддзела беларускага старажытнага і сучаснага мастацтва, скліканне Першага з’езда мастакоў БССР (1938), адкрыццё ў Мінску (1939) карціннай галерэі былі сведчаннямі дасягненняў выяўленчага мастацтва.

Друкуецца па выданні: Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001. С. 189-237.

КІРУЮЧЫЯ КАДРЫ І БЕЛАРУСКАЯ М ОВА

(1920-я ГАДЫ) Цэнтральнай праблемай беларусізацыі, якая з сярэдзіны 1920-х гадоў стала ў БССР афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай палітыкай, была праблема беларускай мовы. Гэта абумоўлівалася спецыфічнымі асаблівасцямі гістарычнага развіцця беларускага народа і яго нацыянальнай культуры, калі беларуская мова ў выніку працяглых перыядаў паланізацыі і русіфікацыі выцяснялася з грамадскага жыцця, а сфера яе выкарыстання звужалася. Таму адраджэнне роднай мовы, павышэнне яе ролі і функцый у грамадстве было аб’ектыўнай неабходнасцю, патрэбай народа, які марыў пра новы, свабодны лад жыцця, без усякага ўціску і прыгнёту, без любых абмежаванняў.

Пачынаючы з лютаўскай (1921) сесіі ЦВК ССРБ (пасля ўтварэння СССР — БССР), на якой разглядаліся пытанні народнай асветы (мясцовыя мовы, школьная справа на нацыянальнай мове, стварэнне беларускага універсітэта), хутчэйшае адраджэнне беларускай мовы нязменна аказвалася ў цэнтры ўвагі партыйных і дзяржаўных устаноў рэспублікі. На ХІІ Усебеларускай партыйнай канферэнцыі (VII з’езд КП(б)Б, 20-26 сакавіка 1923 г.) пры абмеркаванні даклада Старшыні ЦВК і СНК БССР А. Р. Чарвякова «Нацыянальныя моманты ў партыйным і дзяржаўным будаўніцтве» ўзнікла цэлая дыскусія па беларускай мове і яе месцы ў грамадстве. У ёй сутыкнуліся пункты гледжання нацыянальна арыентаванай часткі кіраўніцтва КП(б)Б і тых у ім, хто прытрымліваўся звышінтэрнацыяналісцкіх, блізкіх да трацкісцкіх пазіцый, разглядаў адраджэнне нацыянальнай беларускай мовы як перашкоду на шляху сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Канферэнцыя прызнала правільным пункт гледжання нацыянальна арыентаваных камуністаў, якія ў новых умовах працягвалі развіваць погляды беларусаў-камуністаў 1919-1920 гг. Але толькі пасля рэзалюцыі пленума ЦК КП(б)Б «Аб праграме работ па правядзенні нацыянальнай палітыкі партыі ў Беларусі» (6-9 ліпеня 1924 г.) і пастановы 2-й сесіі ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі» (15 ліпеня 1924 г.), прынятай у выкананне яго патрабаванняў, вырашэнне пытанняў моўнай палітыкі перайшло ў практычнае рэчышча.

Рэзалюцыя пленума ЦК КП(б)Б (25-29 студзеня 1925 г.) «Чарговыя задачы КП(б)Б у нацыянальнай палітыцы» вызначыла праблему ўжо дастаткова катэгарычнай формулай: «Асноўным пытаннем беларусізацыі з’яўляецца пытанне аб беларускай мове»136. У гэтым і іншых партыйных рашэннях, прынятых у далейшым, таксама 136 Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии. Ч. 1. 1918-1928. Мн., 1990. С. 161.

не менш катэгарычна ставіліся задачы аб абавязковым авалоданні беларускай мовай усімі, без выключэння, супрацоўнікамі дзяржаўных, прафесійных, гаспадарчых і кааператыўных арганізацый і аб «выключнай важнасці» авалодання беларускай мовай «усёй партыяй»137. Адначасова падкрэслівалася, што КП(б)Б будзе весці рашучую барацьбу супраць непераадоленага шавіністычнага погляду на беларускую мову як быццам бы бедную і штучную.

Планавы перавод дзяржаўных устаноў у практычнай працы на мову народа, патрэбы якога яны павінны былі задавальняць, пачаўся пасля згаданай вышэй ліпеньскай (1924) сесіі ЦВК БССР. У органах вышэйшай улады і цэнтральнага кіравання ўстанаўліваліся дакладныя тэрміны пераводу справаводства на беларускую мову.

Кіраўніцтву справамі ЦВК, СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзему рэспублікі даваўся адзін год, іншым наркаматам, савецкім установам і арганізацыям — ад двух да трох гадоў. Для кожнага супрацоўніка ўводзілася абавязковае веданне беларускай і рускай моваў, а для часткі — дадаткова яўрэйскай і польскай. Тыя супрацоўнікі, хто гэтых моваў не ведаў, павінны былі іх вывучыць. Пасля заканчэння тэрміну беларусізацыі ніхто з грамадзян, якія не ведалі беларускай і рускай моваў (для пэўнай колькасці — яўрэйскай ці польскай), не павінны былі прымацца на працу ў дзяржаўныя, грамадскія, прафесійныя ўстановы і арганізацыі БССР. Тым, каго залічвалі на службу ў выключных выпадках без ведання моваў, даваўся тэрмін у шэсць месяцаў для іх вывучэння. Выкананне патрабаванняў пастановы ЦВК БССР забяспечвалася правядзеннем растлумачальнай работы, арганізацыяй з дзяржаўным фінансаваннем курсаў і гурткоў па вывучэнні беларускай мовы і пытанняў беларусазнаўства, падрыхтоўкай для курсаў і гурткоў выкладчыкаў, наладжваннем кантролю за ажыццяўленнем выпрацаваных мерапрыемстваў. Згодна з пастановаю ЦВК і СНК БССР ад 18 верасня 1926 г. «Аб парадку праверкі выканання рашэнняў 2-й сесіі ЦВК БССР VI склікання ад 15 ліпеня 1924 г. у частцы правядзення беларусізацыі апаратаў савецкіх і кааператыўных арганізацый і ўстаноў БССР» да кіраўнікоў ведамстваў, устаноў і арганізацый, якія дапусцілі невыкананне даведзеных ім дырэктыў, прымяняліся меры ўздзеяння: вынясенне папярэджання, вымовы, адданне дысцыплінарнаму суду, перамяшчэнне на ніжэйшую пасаду, вызваленне з адказнай пасады на пэўны тэрмін, звальненне наогул з такой пасады.

Праверка праводзілася спецыяльнымі камісіямі. Для цэнтральных устаноў і арганізацый яны ствараліся Камісіяй па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі пры ЦВК БССР (Нацкамісія ЦВК БССР), для акруговых, раённых і вясковых устаноў і 137 Х съезд Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии. 3-10 января 1927 г.

Стенографический отчет. Мн., 1927. С. 29.

арганізацый — акруговымі нацыянальнымі камісіямі. У склад камісіі па праверцы цэнтральных устаноў уваходзілі ўпаўнаважаны Нацкамісіі ЦВК БССР (старшыня), прадстаўнікі наркаматаў працы, рабоча-сялянскай інспекцыі, адміністрацыі ўстановы, супрацоўнікі якой правяраліся, мясцкома. У такім жа парадку фарміраваліся камісіі на акруговым узроўні.

Парадак праверкі вызначаўся інструкцыяй. Яна была зацверджана 18 верасня 1926 г. сумеснай пастановай ЦК КП(б)Б і СНК БССР і апублікавана ў друку. З інструкцыі, у прыватнасці, можна даведацца пра тэхніку арганізацыі праверкі: «а) камісія правярае кожнага супрацоўніка паасобку, пры гэтым выяўляе веданне ім беларускай мовы шляхам дыктоўкі, чытання, перакладу, гутаркі і г. д., а таксама высвятляе, наколькі ён знаёмы з асновамі нацыянальнай палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкай улады;

б) праверка ведаў адказных работнікаў праводзіцца шляхам гутаркі з кожным супрацоўнікам паасобку» 138. Перад пачаткам працы прадстаўнік праверачнай камісіі на агульным сходзе супрацоўнікаў установы, што падлягала праверцы, рабіў інфармацыйнае паведамленне аб яе мэтах і задачах. Пасля сканчэння працы на такім жа сходзе прадстаўніком камісіі паведамлялася аб выніках. Ход праверкі пратакаліраваўся, пратакол адсылаўся ў Нацкамісію ЦВК ці ў акруговыя камісіі. Супрацоўнікі ўстаноў і арганізацый, якія не згаджаліся са зробленымі вывадамі, мелі права звяртацца са скаргамі ў адпаведныя нацкамісіі.

Першая шырокая праверка выканання пастаноў па беларусізацыі і ведання беларускай мовы супрацоўнікамі дзяржустаноў праводзілася ў верасні-снежні 1926 г. У першую чаргу яна праходзіла ў тых цэнтральных установах і іх мясцовых органах, для якіх тэрміны пераводу апарату на беларускую мову заканчваліся ў ліпені 1926 г., затым у астатніх установах і арганізацыях. Адначасова вывучалася ступень падрыхтаванасці ўстаноў і арганізацый для абслугоўвання грамадзян іншых нацыянальнасцей на іх мовах. У НАРБ у матэрыялах Нацкамісіі ЦВК БССР знаходзяцца шматлікія пратаколы, складзеныя праверачнымі камісіямі, а таксама даведкі аб выніках праверак па цэнтральных, акруговых і раённых дзяржаўных установах.

З пратаколаў пасяджэнняў камісій па вышэйшых органах дзяржаўнай улады ад 8 верасня і 7 кастрычніка 1926 г., напрыклад, бачна, што праверка ў гэтых установах пачыналася з апытанняў іх галоўных кіраўнікоў — Старшыні ЦВК БССР А. Р. Чарвякова і Старшыні СНК БССР Я. А. Адамовіча. Другі ў спісе па ЦВК — 138 НАРБ. Ф. 701. Воп. 1. Спр. 25. Л. 128.

сакратар ЦВК, старшыня Нацкамісіі Д. С. Чарнушэвіч. Аб агульных вывадах можна меркаваць па выпісках з пратаколаў.

Па ЦВК БССР:

« С л у х а л і : Падвядзенне вынікаў праверкі ведаў беларускай мовы ў супрацоўнікаў ЦВК БССР — у кожнага паасобку.

Пастан авілі:

а) Добра валодаюць мовай: тт. Чарвякоў, Чарнушэвіч, Ракуцька, Каліноўскі, Баркан, Шыпіла (6 чал. — 10% ).

б) Здавальняюча валодаюць мовай: тт. Гомза, Радштэйн, Левіт, Шышко, Мігуцкі, Дорскі, Пухавіцкая, Няпраўскі, Яцэвіч, Муха, Свішчэўская, Рай Ар., Хадыка, Будзін, Сыс, Шэўчык, Платкоўская (18 чал. — 50% ).

в) Слаба валодаюць мовай: тт. Сіняк, Адамовіч, Якіман, Калошын, Раўтовіч, Карпюк, Скуратовіч, Анісімаў, Красіцын, Касіла, Левіна, Швед, Лібман, Корф, Галубіцкі (15 чал. — 40% ).

г) Прапанаваць супрацоўнікам, якія слаба валодаюць мовай, у двухмесячны тэрмін яе вывучыць; па сканчэнні тэрміну праверыць веды гэтых таварышаў і тых, хто і пасля гэтага тэрміну не авалодаў мовай, звольніць з займаемых пасад.

д) У таварышаў, я кія не з’явіліся на праверку па прычыне водпуску (Ігнаценка, Паўлаў, Вялічка, Біргер, Лісевіч, Казак, Пазнякоў, Елін), праверыць веды пасля вяртання з водпуску»139.

Па СНК БССР:

« С л у х а л і : Разгляд матэрыялаў праверкі ведаў па беларускай мове ў супрацоўнікаў СНК БССР.

Пастан авілі:

а) Лічыць, што тт. Адамовіч, Мароз, Цвікевіч, Гуткоўскі, Карповіч, Парэчын, Масейчык і Прышчэпчык беларускую мову ведаюць добра (8 чал. — 25% ).

Памянёных таварышаў ад праверкі па беларускай мове вызваліць.

б) Зусім здавальняюча ведае беларускую мову т. Гімпель.

в) Здавальняюча ведаюць беларускую мову: тт. Крускоп, Пінчук, Вайнгаўз (ЦВК), Мархель, Гунько, Баранчык, Язвінская, Савельзон С., Караткевіч, Сяцко, Смольскі, Леф, Мурашкевіч (ЦВК), Левін, Зайчык, Карская і Яцкевіч (15 чал. — 41,7% ).

г) Здавальняюча (умоўна) ведаюць беларускую мову: тт:

Кастроль, Кажадуб, Лісевіч (ЦВК), Паўлаў (ЦВК), Біргер (ЦВК), Пэн, Савіцкі, Казак (ЦВК), Жогла, Угараў, Лойка, Касцюк, Арлоў і Левітан (11 чал. — 30,6% ).

д) Слаба ведае беларускую мову т. Вандакоўскі (1 чал. — 2,7% )»140.

139 Там жа. Л. 126.

140 Там жа. Л. 143, 143 адв. Пры падліку працэнтаў улічваліся толькі супрацоўнікі СНК БССР.

Як і па ЦВК, супрацоўнікі СНК, веды якіх па беларускай мове былі прызнаны слабымі ці здавальняючымі, папярэджваліся, што пасля двухмесячнага тэрміну іх запросяць на новую праверку і тыя, хто мову не вывучыць, будуць звольнены з працы ў СНК БССР.

Дадзеныя праверкі па Наркамасветы БССР былі наступныя: з 74 супрацоўнікаў (першым праходзіў праверку нарком асветы У. М. Ігнатоўскі) добра валодалі беларускай мовай 18,9%, здавальняюча — 52,7%, здавальняюча (умоўна) — 16,2% і слаба — 12,2% 141. Вынікі камісію не задаволілі, і яна прапанавала палепшыць работу ў Наркамасветы курсаў па вывучэнні беларускай мовы, забяспечыць абавязковае наведванне іх супрацоўнікамі наркамата, павысіць да іх патрабавальнасць.

Значна горш вывучэнне беларускай мовы было пастаўлена ў Наркамземе БССР. Па выніках праверкі беларусізацыі наркамата Нацкамісія ЦВК прыняла асобную пастанову, абавязковую для выканання і іншымі ўстановамі рэспублікі. У самім жа Наркамземе была ліквідавана група перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую, яго кіраўніцтву даручалася абнавіць апарат і катэгарычна забаранялася прымаць на працу новых супрацоўнікаў, калі яны не ведаюць беларускую мову. У апаратах Наркамзема і Белсельтрэста ад займаемых пасад вызвалілі 8 чалавек з фармулёўкай «як зусім не ведаючых беларускую мову і не зрабіўшых ніякіх крокаў для яе вывучэння»142.

У НАРБ захоўваецца зводная табліца аб выніках праверкі валодання беларускай мовай супрацоўнікамі ЦВК, СНК, НКА і НКЗ БССР, складзеная па звестках на снежань 1926 г.143

–  –  –

141 Там жа. Л. 70.

142 Там жа. Л. 114.

143 Там жа. Л. 79.

Аналіз даных табліцы выяўляе актуальнасць праблемы беларусізацыі нават у тых дзяржаўных установах, якія першымі пераходзілі на беларускую мову. Сярод беларусаў (280 чал.) паказальнік добра і здавальняюча валодаўшых роднай для іх мацярынскай мовай складаў 43,2%. У яўрэяў (50 чал.) ён быў 48%, палякаў (11 чал.) — 45,5%, у рускіх выглядаў найгорш — 12,8%. Праўда, сярод яўрэяў, палякаў, рускіх не знайшлося ніводнага з добрым валоданнем беларускай мовы (у беларусаў — 8,5%). Паказальнікі слабага ведання яе ў беларусаў і яўрэяў вельмі блізкія: 42,5 і 42,2%. Затым ідуць рускія — 38,5 %, палякі — 36,3%. Сярод беларусаў 14,3% наогул не валодалі мовай свайго народа (яўрэяў, якія зусім не ведалі беларускую мову, было 10%, палякаў — 18,2%, рускіх — 48,7%). Трэба адзначыць, што ў членаў КП(б)Б (71 чал.) паказальнік добра і здавальняюча ведаўшых беларускую мову перавышаў такі ж паказальнік у беспартыйных: 50,7 і 34,8%. Слаба валодалі мовай 38% партыйцаў і 39% беспартыйных, зусім не ведалі — 11,3 і 26,2%.

У наступнай табліцы даюцца агульныя вынікі валодання беларускай мовай супрацоўнікамі цэнтральных, акруговых і раённых устаноў БССР, атрыманыя па выніках апытання 7 590 чалавек144.

–  –  –

Апытанні, праверкі, хоць і з пэўнымі абмежаваннямі, праводзіліся і сярод работнікаў партыйнага апарату КП(б)Б (ЦК КП(б)Б, акругкомаў, райкомаў партыі). У табліцы, якая даецца далей, абагульнены вынікі праверкі ведання беларускай мовы работнікамі ЦК і акругкомаў КП(б)Б (матэрыялы па Мінскаму акругкому адсутнічаюць)145.

Снежань 1926 г.

–  –  –

Лепшы паказчык па добрым і здавальняючым веданні беларускай мовы быў у работнікаў Калінінскага (100% ), Слуцкага і Аршанскага акругкомаў (88 і 58% ), ЦК КП(б)Б (57% ), найгоршы — Полацкага акругкома (29%). Архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў канцы 1926 г. у Калінінскім, Слуцкім, Барысаўскім акругкомах справаводства цалкам вялося на беларускай мове, у астатніх — на 50%, у сельскіх райкомах партыі — ад 80 да 100%. У большасці акругкомаў і райкомаў афіцыйныя пасяджэнні праходзілі на беларускай мове, у прыватных размовах іх работнікі гаварылі пабеларуску і па-руску. У ЦК КП(б)Б пасяджэнні бюро, сакратарыята, калегій аддзелаў, пастаянных камісій былі пераведзены на беларускую мову на 50%. Справаводства таксама напалову вялося пабеларуску146.

У 1927 г. працу сваіх апаратаў поўнасцю перавялі на беларускую мову ЦВК БССР і створаныя пры ім камісіі, СНК БССР і яго аддзелы, Наркамасветы БССР з усімі ўваходзіўшымі ў склад наркамата структурамі, Калінінская акруга цалкам, сакратарыяты ўсіх акрвыканкомаў. Наркаматы ўнутраных спраў, сацыяльнага забеспячэння былі беларусізаваны на 60%, земляробства, юстыцыі — на 50%, Наркампаштэль — на 30%, апараты большасці савецкіх устаноў — на 70%, гаспадарчых і кааператыўных арганізацый — на 30-50%. Колькасць супрацоўнікаў, якія валодалі беларускай мовай, дасягнула 80% ад іх агульнага складу па цэнтральных установах і 70% па раённых147.

Адзначым, што беларусізацыя вышэйшых органаў улады БССР, цэнтральных, акруговых, раённых дзяржаўных устаноў, партыйных камітэтаў, прафсаюзных органаў, гаспадарчых, кааператыўных і іншых арганізацый ажыццяўлялася ў 1924-1927 гг. пераважна 146 Там жа. Л. 64- 66.

147 Там жа. Спр. 40. Л. 50 — 52.

агітацыйна-арганізацыйнымі метадамі. Часам ужываліся адміністрацыйныя меры ўздзеяння. Тым не менш кіраўніцтву рэспублікі ўдалося да 1928 г. вывесці беларусізацыю на новы этап развіцця. На гэтым этапе паўставала найбольш цяжкая задача — перавесці беларусізацыю ў паўсядзённы быт, культуру ўсяго народа.

Як вобразна фармуляваў яе ў артыкуле «Аб рашаючых «дробязях» у вялікім пытанні (Да пытання аб палітыцы беларусізацыі)» першы сакратар ЦК КП(б)Б В. Г. Кнорын, трэба было дабіцца, каб беларуская мова «ўвайшла ў быт, у культуру натуральна, каб яна ўбіралася, як патрэбнае для дыхання паветра, як патрэбны сродак падтрымання існавання культурнага чалавека і грамадзяніна»148. Іншымі словамі, у развіцці беларусізацыі патрабаваўся пэўны пералом, перавод на больш вышэйшую ступень выніковасці.

Пералом, аднак, не адбыўся. У сувязі з абвяшчэннем у 1929 г.

вышэйшым кіраўніцтвам ВКП(б) «крутога павароту ва ўсёй палітыцы»

змяніліся накірункі і змест нацыянальнай палітыкі, якая да гэтага часу ставілася ў дзейнасці партыйных і дзяржаўных органаў на адно з першых месц. Разам з тым змянілася і сутнасць беларусізацыі як важнейшага праяўлення нацыянальнай палітыкі, цэлай сукупнасці мер нацыянальна-дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва.

Беларусізацыю цяпер сталі кваліфікаваць як бальшавіцкую, інтэрнацыяналісцкую па накіраванасці. Роля нацыянальных і моўных момантаў у ёй значна зменшылася. Перавод беларусізацыі ў іншае рэчышча прывёў у сярэдзіне 1930-х гадоў да яе поўнага згортвання ў ранейшым разуменні. Натхняльнікаў і арганізатараў беларусізацыі 1920-х гадоў абвінавацілі ў беларускім шавінізме, вынікі іх працы назвалі праявамі нацыяналізму. Само гэта паняцце было аддадзена забыццю на многія гады.

Друкуецца па выданні: Беларускі археаграфічны штогоднік.

Вып. 2. 2001. С. 243-251.

–  –  –

(5-14 лютага 1929 г.) Пра XII з'езд Кампартыі Беларусі, як, дарэчы, і пра іншыя з'езды 20-30-х гадоў, у навуковай і даведачнай літаратуры можна знайсці не вельмі многа звестак. Між тым у выніку манапольнага становішча партыі ў сістэме палітычнага, дзяржаўнага і гаспадарчага кіраўніцтва ўздзеянне не толькі прынятых на з'ездах рашэнняў, але і дакладаў, выступленняў у спрэчках станавілася вызначальным як на гаспадарчае развіццё рэспублікі, так і на ўсю яе палітычную і ідэолага-культурную атмасферу. XII ж з'езд працаваў 5-14 лютага 1929 года — года, з якога пачаўся абвешчаны генеральным сакратаром ЦК УсеКП(б) І.В.Сталіным «рашаючы паварот ва ўсёй палітыцы» з цэлай серыяй валюнтарысцкіх сацыяльных эксперыментаў, ад яго пачалася пабудова грамадства, якое не мае і сёння адэкватнага азначэння. З гэтага часу татальнае панаванне монаідэалогіі, што перарастала ў ідэалагічны дыктат над усімі і ўсім, пайшло паскоранымі тэмпамі. Таму значэнне з'езда ў палітыкадэалагічным жыцці рэспублікі, нацыянальна-культурным будаўніцтве, адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі і г.д. нельга пераменшваць.

У рабоце XII з'езда ўдзельнічала 356 дэлегатаў з вырашальным і 222 з дарадчым голасам, якія прадстаўлялі 41 207 членаў і кандыдытаў у члены партыі. У парадку дня былі справаздачы Цэнтральнага Камітэта КП(б)Б, ЦКК КП(б)Б, Цэнтральнай рэвізійнай камісіі, пытанні аб кантрольных лічбах першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, аб рэгуляванні росту і чыстцы партыі, аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд.

У «Нарысах гісторыі Кампартыі Беларусі» (1967) паведамляецца, што з'езд аднадушна адобрыў дзейнасць ЦК, асудзіў платформу і фракцыйную дзейнасць трацкістаў, правых капітулянтаў і буржуазных нацыяналістаў, распрацаваў праграму далейшых сацыялістычных пераўтварэнняў эканомікі і культуры.

У святле перамогі ў дзейнасці кіруючых органаў партыі метадаў уздзеяння на розныя працэсы ў грамадстве і яго духоўным жыцці, заснаваных на сіле і ідэолага-палітычным дыктаце, значную цікавасць мае дыскусія па праблемах адносін да інтэлігенцыі. Яна разгарнулася па справаздачным дакладзе, з якім выступаў першы сакратар ЦК КП(б)Б Я.Б.Гамарнік, і ўцягнула ў жорсткія спрэчкі многіх дэлегатаў. Калі меркаваць па стэнаграме з'езда, нацыянальны момант у палітыцы, растучая роля інтэлігенцыі, шляхі і метады падпарадкавання яе партыйнаму кіраўніцтву, як рэагаваць на развіццё нацыянальнай свядомасці аказаліся ў цэнтры ўвагі вялікай колькасці дэлегатаў.

У дыскусіі сутыкнуліся два погляды, два накірункі, розныя па сваіх падыходах. Іх можна вызначыць як жорсткі, адміністрацыйнасілавы, «хірургічны» і больш мяккі, памяркоўны, паводле тэрміналогіі таго часу, прафілактычна-выхаваўчы. Найбольш выразна сутнасць першага падыходу выказаў старшыня праўлення прафсаюза работнікаў асветы, член ЦК КП(б)Б А.М.Платун: «...ударыць, як належыць, ударыць так, каб у сяго-таго пер'е пасыпалася... Там, дзе не дапамагаюць палітычныя перакананні, трэба ўжываць хірургію»149.

Блізкай да гэтага была пазіцыя наркома асветы А.В.Баліцкага, сутнасць якой зводзілася да таго, каб тых, хто хістаецца, «паставіць на калені». Неабходнасць большай жорсткасці адстойваў рэктар Камуністычнага універсітэта А.А.Сянкевіч. Ён не пагадзіўся з пунктам погляду, выказаным сакратаром Мінскага гаркома КП(б)Б А.С.Славінскім, які ставіў пад сумненне метады «хірургіі», «паставіць на калені» ў адносінах да канкрэтных людзей.

А.А.Сянкевіч гаварыў: «...мы мелі не толькі праяўленні шавінізму, але мы ў беларускім нацыянальным ухіле мелі яскрава выяўленую аформленую плынь нацыянал-дэмакратызму. Мы фактычна тут мелі тое, што на Украіне ўжо мелася два гады таму назад пад імем хвілявізму150. Гэта выявілася ў супрацьста ўленні беларускай культуры — культуры расійскай, у захадах адарвацца ад рэвалюцыйнай пралетарскай Масквы, арыентавацца на Захад, яно выявілася ў пастаноўцы пытання аб самабытнасці аж да Скарыны.

Усё гэта адбылося на фоне тэатральнай дыскусіі, усё гэта завяршылася лістом пісьменнікаў... Няпраўда тав. Славінскага, калі ён гаварыць, што паставіць на калені — гэта не з'яўляецца палітычным актам. Мы павінны біць не толькі па ідэалогіі, але і па асобах, і калі чалавек становіцца на калені, калі ён прызнаецца перад партыяй, мы лічым гэта таксама палітычнай перамогай...»151.

Другі падыход быў характэрны для прамовы сакратара ЦК ЛКСМБ, члена ЦК КП(б)Б, пісьменніка П.Р.Галавача: «... неабходна не толькі патрабаваць «крывавых ахвяр», а трэба побач з самай бязлітаснай барацьбой весці і выхаваўчую работу», каб «вінаватыя прыйшлі да партыі з павіннай, …прызналі свае памылкі».

І далей:

«Таварышы прызналі свае памылкі, пра гэта сведчыць ліст Жылуновіча, пра гэта сведчыць ліст пісьменнікаў»152. Але прыхільнікаў такога падыходу амаль не аказалася, большасць выступаўшых усё больш рашуча патрабавала менавіта «крывавых ахвяр».

149 Стэнаграфічная справаздача XII з'езду КП(б)Б (5-14 лютага 1929 г.). Мн., 1929. С. 88.

150 Хвілявізм — ад імя ўкраінскага пісьменніка М.Хвілявога, аўтара рамана «Вальшнэпе», прызнанага антысавецкім і нацыяналістычным па сваёй накіраванасці. У далейшым аўтар згадзіўся з такой ацэнкай. (Заклік «Прэч ад Масквы, а рыенціроўкі на Захад».) У 1926-1927 гг. прызнаў памылковасць сваіх поглядаў.

151 Стэнаграфічная справаздача XII з'езду КП(б)Б (5-14 лютага 1929 г.). С.164.

152 Там жа. С. 128.

На такім агульным фоне не быў не толькі пачуты, але нават проста зразуметы цвярозы голас Старшыні ЦВК БССР, члена бюро ЦК КП(б)Б А.Р.Чарвякова, які ўсвядоміў, што вынікі жорсткага курсу пры яго перамозе будуць трагічнымі і таму паспрабаваў перасцерагчы дэлегатаў ад небяспекі, прапанаваць шлях да згоды. У сваёй прамове А.Р.Чарвякоў нагадаў з'езду рэзалюцыю нарады пры ЦК РКП(б) 1923 г.153 аб правядзенні ў жыццё рашэнняў XII з'езда партыі, якую ён лічыў не страціўшай значэння. Прамоўца асабліва вылучыў у ёй тую частку, якая датычылася адносін да мясцовай інтэлігенцыі ў нацыянальных рэспубліках і краях: «Акраіны настолькі бедныя на мясцовых інтэлігентных работнікаў, што кожнага з іх трэба прыцягваць на бок Савецкай улады ўсімі сіламі. Камуніст на акраіне павінен памятаць: «я — камуніст, таму павінен, дзейнічаючы дастасавальна да дадзенага асяроддзя, ісці на ўступкі тым мясцовым нацыянальным элементам, якія хочуць і могуць лаяльна працаваць у рамках савецкай сістэмы»154. «Мне здаецца, — гаварыў далей А.Р.Чарвякоў, — калі мы ўспомнім гэтую пастанову, дык гэтым самым мы найлепш за ўсё зразумеем і тую лінію, якую стараецца праводзіць ЦК КП(б)Б у нацыянальным пытанні, як наогул, так і ў па-асобных учынках, што мае тое ці іншае праяўленне на пэўных этапах жыцця Савецкай Беларусі. Мне думаецца, што надзвычайна карысна таксама нам помніць і тыя пастановы КП(б)Б, што адбыліся на XI партз'едзе па дакладу т. Ігнатоўскага па пытанні аб нацпалітыцы»155.

153 Нарада ЦК РКП(б) з адказнымі работнікамі нацыянальных рэспублік і абласцей (працавала ў Маскве 9-12 чэрвеня 1923 г. ) абмеркавала дв а пытанні: 1) даклад ЦКК аб справе Султан-Галіева і 2) практычныя мерапрыемствы па правядзенні рэзалюцыі XII з'езда партыі па нацыянальным пытанні. Па дакладу ЦКК РКП(б) была прынята рэзалюцыя, якая выкрывала групу татарскіх работнікаў на чале з членам калегіі ГКНаца Султан-Галіевым, абвінавачаных у буржуазным нацыяналізме. У ёй адзначалася, што ўхіл да нацыяналізму сярод часткі мясцовых работнікаў рэспублікі і абласцей з'яўляецца, з аднаго боку, рэакцыяй супраць велікарускага шавінізму, а з другога, — вынікам недастаткова рашучай і сістэматычнай барацьбы мясцовых партыйных арганізацый з гэтым ухілам.

Разгледзеўшы другое пытанне, нарада на падставе рэзалюцыі XII з'езда партыі намеціла праграму практычных мерапрыемстваў па яе ажыццяўленні. Сярод іх — уцягненне працоўных пластоў мясцовага насельніцтва ў партыйнае і савецкае будаўніцтва, падбор, расстаноўка і выхаванне нацыянальных кадраў, разгортванне гаспадарчай і культурнай работы, павышэнне ўзроўню партыйна-палітычнай дзейнасці. Падкрэслівалася неабходнасць у большай меры, чым у цэнтральных раёнах, ісці насустрач рэвалюцыйна-дэмакратычным ці нават проста лаяльным да Савецкай улады элементам. Была вызначана асаблівая роля мясцовай інтэлігенцыі ў рэспубліках і абласцях. Ускраіны так бедныя мясцовымі інтэлігентнымі работнікамі, гава рылася ў прынятым рашэнні, што кожны з іх павінен быць прыцягнуты на бок Савецкай улады ўсімі сродкамі.

154 Стэнаграфічная справаздача XII з'езду КП(б)Б (5 14 лютага 1929 г.). С. 147-148.

155 А.Р.Чарвякоў меў на ўвазе рэзалюцыю «Аб выніках нацыянальна-культурнага будаўніцтва і палітыка-асветнай працы», прынятую XI з'ездам КП(б)Б (22-29 лістапада 1927 г.) па дакладу старшыні Інстытута беларускай культуры, члена бюро ЦК КП(б)Б У.М.Ігнатоўскага. У ёй падводзіліся вынікі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы за дзесяць год Савецкай улады. Рэзалюцыя адзначала важнасць умацавання і развіцця савецкай дзяржаўнасці ў формах, якія а дпавядаюць нацыянальнабытавым умовам Беларусі і задача м сацыялістычнага будаўніцтва, беларусізацыі партыйных, савецкіх і прафесійных цэнтральных і мясцовых устаноў, прыстасаванню савецкай і прафесійнай прэсы да рознанацыянальных асаблівасцей краю, каранізацыі, падрыхтоўцы гаспадарчых, навуковых, асветных і іншых кадраў для мясцовых патрэб. Асаблівая ўвага была нададзена ўвядзенню ўсеагульнага навучання, ліквідацыі непісьменнасці, росту асветы, стварэнню ўмоў для А.Р.Чарвякоў, аднак, не ўлічыў таго перагляду погляду на мінулую палітыку, у тым ліку і нацыянальную, які ўжо адбываўся на фоне сталінскага «крутога павароту», і тых змен, што ўносіў ён у свядомасць партыйнага актыву. Таму яго выступленне не знайшло разумення дэлегатаў, было падвергнута рэзкай крытыцы (А.С.Славінскі і асабліва другі сакратар ЦК КП(б)Б І.А. Васілевіч), а з боку некаторых нават сустрэта варожа. Як сказаў у заключным слове Я.Б.Гамарнік, крытыка была «залішне вострай», часам «недапушчальнай». Старшыню ЦВК рэспублікі прымусілі другі раз выйсці на трыбуну, каб адмовіцца ад выказанай пазіцыі.

Я.Б.Гамарнік у заключным слове гаварыў:

«Мы змагаемся з ухіламі і з людзьмі — прадстаўнікамі ўхілаў.

Гэта зусім ясна — не з ветракамі і не з ценямі мы змагаемся.

…Аб Александровічу і Зарэцкім. Мы па гэтым пытанні, як вы ведаеце, вынеслі вельмі выразную, ясную рэзалюцыю. Што мы атрымалі ў адказ на рэзалюцыю? Па-першае, Александровіч і Зарэцкі напісалі заяву, у якой адмовіліся ад сваіх антыпартыйных выступленняў, прызналі іх памылковасць і ЦКК асудзіла іх, улічыўшы, зразумела, прызнанне імі сваіх памылак.

…Што інкрымінуецца Жылуновічу?.. Мы абвінавачвалі Жылуновіча не ва ўхіле, не ў гэтым абвінавачвалі мы Жылуновіча, а абвінавачвалі ў тым, што ён, увязаўшыся ў тэатральную дыскусію, як кандыдат у члены ЦК, прымаючы ўдзел у гэтай дыскусіі, не выступіў супраць Глыбоцкага, не адмежаваўся ад яго, аднёсся прымірэнча...

Таму ў пастанове ЦК наконт Глыбоцкага т. Жылуновічу абвяшчаецца вымова за тое, што ён не адмежаваўся ад Глыбоцкага, за тое, што не атакаваў Глыбоцкага... Пасля пастановы ЦК Жылуновіч паслаў заяву ў ЦК партыі, у якой ён выявіў сваю пазіцыю па гэтым пытанні і гаварыў аб тым, што яго няправільна зразумелі, што ён з устаноўкаю Глыбоцкага не згодзен, што яго пазіцыя такая вось, і выказаў па істоце свае погляды»156.

Адносна выступлення Чарвякова. «... Аб якіх уступках можа зараз ісці гутарка ў нас, у Беларусі? Па-мойму, ні аб якіх уступках зараз няма размовы. Каму трэба рабіць уступкі? Сёй-той з нацэлементаў хацеў бы атрымаць ад нас уступкі і немалыя, а карэнныя, коштам паслаблення дыктатуры, але гэта тыя элементы, з якімі мы змагаемся і будзем змагацца з усёй сілай. Таму адпаведнае месца рэзалюцыі нацнарады трэба і можна разумець у сябе, у Беларусі, як задачу большага прыцягнення да работы палітычна ўздыму беларускай літаратуры і мастацтва, выхаванню творчай інтэлігенцыі. У рэзалюцыі падвяргаўся крытыцы так званы культурніцкі ўхіл у колах інтэлігенцыі ўсіх нацыянальнасцей, калі нацыянальна-культурнае будаўніцтва абмяжоўвалася толькі інтэлектуальнай, духоўнай культурай (мова, гісторыя, літаратура, мастацтва і г.д.) і выкрэслівалася развіццё эканомікі і гаспадаркі — асновы нацыянальна-культурнага будаўніцтва.

156 Стэнаграфічная справаздача XII з'езду КП(б)Б (5-14 лютага 1929 г.). С.178.

блізкай нам нацыянальнай інтэлігенцыі і рашучага змагання з варожымі нам нацыянальна-дэмакратычнымі элементамі»157.

У заключэнне першы сакратар адзначыў: «Прамова тав.

Чарвякова выклікала палеміку і палеміку залішне вострую... Тав.

Чарвякоў сваім другім выступленнем поўнасцю вычарпаў і ліквідаваў пытанне»158.

Пытанне аднак не было ні «вычарпана», ні «ліквідавана».

Большасць з'езда, як паказвае яго стэнаграма, схілілася да жорсткага, «хірургічнага» курсу.

Аб гэтым сведчыла далейшае развіццё падзей:



Pages:     | 1 | 2 || 4 | 5 |   ...   | 7 |
Похожие работы:

«По вопросам продаж и поддержки обращайтесь: Астана +7(77172)727-132 Волгоград (844)278-03-48 Воронеж (473)204-51-73 Екатеринбург (343)384-55-89 Казань (843)206-01-48 Краснодар (861)203-40-90 Красноярск (391)204-63-61 Москва (495)268-04-70 Нижний Новгород (831)429-08-12 Новосибирск (383)227-86-73 Ростов-на-До...»

«УДК 622.7.002.5:620.19 Жданова М.Н., Жданов С.А. ВЛИЯНИЕ ПОВЕРХНОСТНО-АКТИВНЫХ ВЕЩЕСТВ НА ЗАЩИТНЫЕ СВОЙСТВА ЛАКОКРАСОЧНЫХ ПОКРЫТИЙ Zhdanova M.N., Zhdanov S.A. INFLUENCE OF SURFACE-ACTIVE SUBSTANCES ON THE PROPERTIES OF PAINT PROTECTIVE COATINGS Представлены результаты исследования влияния поверхностноактивного вещества – четвертичного аммони...»

«Сборник тренировочных материалов для подготовки к государственной итоговой аттестации по РУССКОМУ ЯЗЫКУ для слепых и поздноослепших обучающихся по образовательным программам ОСНОВНОГО общего образования Вариант № 1 Инструкция по выполнению работы Экзаменационная работа сост...»

«ИНСТРУКЦИЯ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ Дизель-генераторные установки GESAN с двигателями Lombardini Инструкция по эксплуатации дизель-генераторов GESAN с двигателями Lombardini 0/29 СОДЕРЖАНИЕ I. ВВЕДЕНИЕ 1.1. МЕТКИ II. ИНСТРУКЦИИ ПО ТЕХНИКЕ БЕЗОПАСНОСТИ III. ОБЩЕЕ ОПИСАНИЕ ОБОРУДОВАНИЯ 3.1 ОСНОВНЫЕ ЭЛЕМЕНТЫ ДИЗЕЛЬ-ГЕНЕРАТОРОВ С Д...»

«Положение о контрольно инспекционной деятельности I. Общие положения 1.1. Положение о контрольно-инспекционной деятельности (далее – Положение) разработано в соответствии с Федеральным законом от 29 декабря 2012 г. № 273-ФЗ "Об образовании в Российской Федерации", Приказом Министерства о...»

«TROPHY TA-1001C Руководство пользователя Особенности эксплуатации приемника Требования по технике безопасности Конструкция цифрового кабельного приемника (DVB-C Set Top Box) отвечает международным ста...»

«Гражданская война и интервенция в России 1. Причины гражданской войны и интервенции; основные этапы.2. Меропрития Советской власти. Политика "военного коммуниз ма". 3. "Демократическая контрреволюция". Белые прави...»

«КОМПЛЕКТНАЯ ТРАНСФОРМАТОРНАЯ ПОДСТАНЦИЯ В ЖЕЛЕЗОБЕТОННОМ КОРПУСЕ ТИПА КТП-Б ОБП.412.001 ИМ Инструкция по монтажу Нижний Тагил, 2017 г. Комплектная трансформаторная подстанция в Страница 2 из 10 железобетонном корпусе типа КТП-Б ОБП.412....»

«ДОГОВОР ПОСТАВКИ № П-01/16 г. Москва "08" декабря 2015 г. Закрытое акх;ионерное общество "Научно-Производственное Объединение "ТехноКор" (ЗАО "НПО "ТехноКор"), именуемое в дальнейшем ПОСТАВЩИК...»

«СОЮЗ АВИАПРОИЗВОДИТЕЛЕЙ РОССИИ КОМИТЕТ ПО АЭРОНАВИГАЦИИ ОТЧЕТ О ДЕЯТЕЛЬНОСТИ КОМИТЕТА ПО АЭРОНАВИГАЦИИ ЗА 2015 ГОД (Мероприятия, выполненные членами Комитета) г. Москва КОМИТЕТ ПО АЭРОНАВИГАЦИИ СОЮЗА АВИАПРОИЗВОДИТЕЛЕЙ РОССИИ "УТВЕ...»

«Руководство пакета прикладных программ "Гедымин" версии 1.0 для кассовых систем Содержание ПРИНЯТЫЕ СОКРАЩЕНИЯ 1. ОБЩИЕ СВЕДЕНИЯ 1.1. НАЗНАЧЕНИЕ И ОБЛАСТЬ ПРИМЕНЕНИЯ 1.2. ОСНОВНЫЕ ТРЕБОВАНИЯ К СКС И ПО ДЛЯ ТОРГОВОГО ПРЕДПРИЯТИЯ 1.3. СТРУКТУРА КОМПЛЕКСА АВТОМАТИЗАЦИИ ТОРГОВОГО ПРЕДПРИЯТИЯ НА ОСНОВЕ ПЛАТФОРМЫ ГЕДЫМИН 2....»

«149 Приложение № 26 к приказу от "09" января 2014 г. № Горьк-1 Мероприятия по реализации Стратегии обеспечения гарантированной безопасности и надёжности перевозочного процесса на железной дороге в 2014 году Срок № п/п Содержание мероприятий исполнения Исполнитель Горьковская дирекция управления движением На технической учебе изучить с работниками...»

«Крымская полевая миссия по правам человека Краткий обзор ситуации по Крыму (апрель 2014 года) Аналитический обзор ОГЛАВЛЕНИЕ Оглавление І. Вступление ІI. Проблемы жителей Крыма 2.1. Гражданские и политические права Право на жизнь Свобода с...»

«Teorija grafov, teorija kodirovanija i blok-sxemy Cameron, P.J.; van Lint, J.H. Gepubliceerd: 01/01/1980 Document Version Uitgevers PDF, ook bekend als Version of Record Please check the document version of this publication: • A submitted manuscript is the author’s version of the article upon submission and before p...»

«ТИ ОШ ГЕ1СТИЯ ПЕ 407-0-105 Унифицированные принципиальные схемы релейной защиты элементов подстанций 330-500 кв (бег зад ал линий) Альбом I Лоясактеявная записка 1 0 2 2 -0 1 ТИПОВЫЕ М Е Н ИЯ 407-0-105 УНИФИЦИРОВАННЫЕ ПРИНЦИПИАЛЬНЫЕ...»

«П О Я С Н И Т Е Л Ь Н А Я ЗА П И С К А к бухгалтерской отчетности О ткры того акционерного общ ества Головное си стем н ое конструкторское бю ро К онцерна П ВО А лм аз-А нтей имени академ ика А. А. Расплетина за 2011 год.1. О бщ и е сведения об О бщ еств...»

«Специальное предложение | Special offer Хамон Иберико /произведенный из чистокровных иберийских свиней, выдержанный в погребах не менее 3 лет/ Jamon Iberico /produced from Iberian pigs and aged in cellars for at least 3 years/ 790 р. В нашем ресторане Вы...»

«Приложение к распоряжению Волго-Вятского банка ПАО Сбербанк от № Правила и условия проведения Акции "Оплатите две квитанции, третью оплатит Сбербанк!"1. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ 1.1. Наименование акции: Акция "Оплатите две квитанции, третью оплатит Сбербанк!" (дал...»

«Ежедневные новости ООН • Для обновления сводки новостей, посетите Центр новостей ООН www.un.org/russian/news Ежедневные новости 25 МАЯ 2016 ГОДА, СРЕДА Заголовки дня, среда Совет Безопасности ООН принял резолюцию Делегация Подкомитета ООН по...»

«ФЕДЕРАЛЬНАЯ ЦЕЛЕВАЯ ПРОГРАММА "ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОДДЕРЖКА ИНТЕГРАЦИИ ВЫСШЕГО ОБРАЗОВАНИЯ И ФУНДАМЕНТАЛЬНОЙ НАУКИ НА 1997 — 2000 ГОДЫ" Ю.Л.Назинцев В.В.Панов ФАЗОВЫЙ СОСТАВ И ТЕПЛОФИЗИЧЕСКИЕ ХАРАКТЕРИСТИКИ МОРСКОГО ЛЬДА Санкт-Петербург Гидрометеоиздат УДК...»

«Системы документальной электросвязи и телематические службы Лекция № 3 Сеть телеграфной связи доц. каф. СС и ПД, к.т.н. C. C. Владимиров 2016 г. Владимиров С. С., к.т.н. СДЭС и ТС. Лекция № 3. Сеть телеграфной связи 1 / 19 Составляющие сети телеграфной связи В...»








 
2017 www.lib.knigi-x.ru - «Бесплатная электронная библиотека - электронные материалы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.